Перайсці да зместу

Паўночна-Каралінскі дзяржаўны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўночна-Каралінскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: North Carolina State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: North Carolina State University
Заснаваны 1887
Студэнты 34 767 і 31 676[1]
Краіна
Размяшчэнне Ролі, Паўночная Караліна, ЗША
Сайт ncat.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўночна-Каралінскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: North Carolina State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Ролі ў штаце Паўночная Караліна.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1887 годзе. Уваходзіць у сістэму Паўночна-Каралінскага ўніверсітэта. Гэта буйнейшы ўніверсітэт у штаце. 7 сакавіка 1887 года Генеральная асамблея Паўночнай Караліны заснавала Каледж сельскай гаспадаркі і механікі. Каледж зведаў некалькі змяненняў у назве і ў 1965 годзе афіцыйна стаў універсітэтам.

  • Каледж сельскай гаспадаркі і навук аб жыцці
  • Каледж дызайну
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж гуманітарных і сацыяльных навук
  • Каледж прыродных рэсурсаў
  • Каледж менеджменту
  • Каледж навук
  • Каледж тэкстылю
  • Каледж ветэрынарнай медыцыны
  • Аспірантура
  • Універсітэцкі каледж