Паўночны Тайланд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Паўночны Тайланд
Краіна
Уваходзіць у
Плошча
  • 93 690,85 км²
Паўночны Тайланд на карце
Commons-logo.svg Паўночны Тайланд на Вікісховішчы

Паўночны Тайланд (тайск.: ภาคเหนือ) — рэгіён на поўначы Тайланда, мяжуе з М’янмай і Лаосам. Прырода Паўночнага Тайланда прадстаўлена пераважна лясістымі гарамі, якія з’яўляюцца пачаткам Гімалаяў, і ўрадлівымі рачнымі далінамі. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора складае 1500 м, самы высокі пункт — гара Інтханон (2565 м). У ранейшыя часы схілы гор былі пакрыты густымі лясамі. Паўночны Тайланд — рэгіён ціка, дзе да гэтага часу ў лесе працуюць сланы.

Галоўныя рэкі: Іом, Пінг, Ванг і Нан.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Са снежня па люты тэмпература днём вагаецца ад 20 °C да 28 °C, а ноччу ў гарах можа апускацца да 0 °C. Раніцай у правінцыі Чыянгмай у гэты час года бывае каля 10 °C цяпла, у астатніх правінцыях звыш 20 °C.

Спякотны сезон доўжыцца з красавіка па май, калі паветра праграваецца вышэй за 30 °C. У гэты перыяд магчымы моцныя кароткачасовыя навальніцы з праліўнымі дажджамі, якія яшчэ называюцца мангавымі дажджамі, бо прыпадаюць на час паспявання манга. Мангавыя дажджы на поўначы пачынаюцца раней (часам нават у лютым), на поўдні — пазней.

З чэрвеня па кастрычнік пачынаецца сезон дажджоў. У гэты перыяд тэмпература трымаецца на ўзроўні 23-33 °C.