Перайсці да зместу

Паўстанне мас

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўстанне мас
La rebelión de las masas
Аўтар Хасэ Артэга-і-Гасет
Жанр эсэ
Мова арыгінала іспанская
Арыгінал выдадзены 1930
Выпуск 1930

Паўстанне мас (ісп.: La rebelión de las masas) — сацыяльна-філасофскі трактат іспанскага філосафа XX стагоддзя Хасэ Артэгі-і-Гасета, які апісвае культурны крызіс Еўропы, звязаны з зменай ролі мас у грамадстве. Кніга была апублікавана ў Іспаніі ў 1930 годзе.

Трактат «Паўстанне мас» быў апублікаваны ў 1930 годзе, але праблемы сацыяльнай, культурнай і духоўнай сітуацыі Еўропы, якія аналізаваў Хасэ Артэга-і-Гасэт, актуальныя і сёння. Паколькі аўтар канцэнтраваў сваю ўвагу на будучыні[1], яму ўдалося прадбачыць некаторыя тэндэнцыі. Прыкладам можа паслужыць яго цытата: «Тыя адзінствы, што да гэтага часу называліся нацыямі, прыблізна стагоддзе назад дасягнулі свайго апагею. З імі няма чаго больш рабіць, акрамя аднаго — пераадолець іх»[2]. Такім чынам, Хасэ Артэга-і-Гасэт сваiм заключэннем фактычна прадказаў магчымы выбар Еўропы на карысць еўрапейскай інтэграцыі.

Зноскі

  1. Гайденко П. П. Хосе Ортега-и-Гассет и его «Восстание масс» // Вопросы философии. — 1989. — № 4. — Ст. 160. — ISSN 0042-8744.
  2. Ортега-и-Гассет Х. Восстание масс // Избранные труды. — М.: Весь мир, 2000. — ISBN 5-7777-0116-7. — Ст. 159.