Перайсці да зместу

Паўстанне ў Бусе (1915)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўстанне ў Бусе
Дата чэрвень 1915
Месца г. Буса
Вынік паўстанне падаўлена
Праціўнікі
Каланіяльная Нігерыя Паўстанцы
Камандуючыя
Габілтан-Браўн Сабукі
Сілы бакоў
невядома 600 чалавек

Паўстанне ў Бусе — паўстанне супраць палітыкі непрамога праўлення ў Брытанскай Нігерыі ў чэрвені 1915 года.

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пры адміністрацыі Фрэдэрыка Лугарда каланіяльныя ўлады ў Нігерыі прадастаўлялі асобным рэгіёнам права на абмежаванае самакіраванне, вядомае як непрамое праўленне. Дадзены рэжым быў заснаваны на ўладзе традыцыйных племянных правадыроў[1].

Горад Буса размяшчаўся ў правінцыі Боргу, на захадзе Паўночнай Нігерыі. Традыцыйна ён уваходзіў у склад эмірата Боргу. Мясцовага эміра лічылі слабым кіраўніком, які не меў дастатковага ўплыву для збору падаткаў або запаўнення квот рабочых для работ на будаўніцтве чыгунак. Таму ў 1912 годзе эмірат падзялілі на адміністрацыйныя раёны, кожны з якіх кіраваўся байт-эль-малам[2]. Самой Бусай кіраваў Турака, былы каралеўскі саветнік[3].

Развіццё падзей

[правіць | правіць зыходнік]

Ліквідацыя эмірата не атрымала адабрэння мясцовых жыхароў. Збіралася незадаволенасць, якая з цягам часу перарасла ў бунт.

Дакладная дата пачатку выступленняў невядомая. Як мяркуецца, гэта адбылося ў пачатку чэрвеня 1915 года. Атрад колькасцю каля 600 чалавек, узброеных стрэламі і лукамі, на чале з мясцовым князем Сабукі ўсталяваў кантроль над Бусай. Паўстанцы перабілі палову членаў новай мясцовай адміністрацыі, створанай усяго тры месяцы таму. Астатнім удалося ўцячы[4]. Каланіяльная адміністрацыя атрымала вестку пра хваляванні 16 чэрвеня[5]. Хоць паўстанне было невялікім, яно выклікала паніку, паколькі брытанскім уладам не хапала войскаў (большая частка сіл удзельнічала ў баях у Камеруне супраць немцаў)[6].

З ліку байцоў Заходнеафрыканскіх пагранічных войск і паліцыі мясцовы адміністратар Гамільтан-Браўн сабраў атрад для паходу на Бусу. Тут завязаўся бой, падчас якога ўрадавыя сілы не нясучы страт аднавілі кантроль над горадам. Сабукі тым часам збег у суседнюю Французскую Дагамею[7].

  1. Crowder 1973, p. 90.
  2. Crowder 1973, p. 93.
  3. Crowder 1973, p. 99.
  4. Crowder 1973, p. 17.
  5. Crowder 1973, p. 113.
  6. Crowder 1978, p. 16.
  7. Crowder 1973, pp. 120–122.
  • Crowder, Michael (1973). Revolt in Bussa: A Study of British 'Native Administration' in Nigerian Borgu, 1902–1935. London: Faber and Faber. ISBN 978-0-571-09395-3.
  • Crowder, Michael (1978) [1971]. West African Resistance: The Military Response to Colonial Occupation. Hutchinson University Library for Africa (rev. ed.). Sydney: Hutchinson. ISBN 978-0-09-134031-5.

Далейшае чытанне

[правіць | правіць зыходнік]