Педра Беругетэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Педра Беругетэ
Berruguete-Pedro-selfportrait.jpg
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 1450[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 1504[1][2][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Алонса Беругетэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Педра Беругетэ (ісп.: Pedro Berruguete; каля 1450, Парэдэс-дэ-Нава — 1503 ці 1504, Парэдэс-дэ-Нава) — іспанскі мастак, найбольш яскравая фігура іспанскага мастацтва эпохі пераходу ад готыкі да Адраджэння.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па здагадках, вучыўся жывапісу ў Саламанцы ў Фернанда Гальега. У маладосці адправіўся ў Італію, дзе працаваў пад заступніцтвам Федэрыга да Мантэфельтра, герцага Урбінскага. Ва Урбіна Беругетэ працаваў разам з Юстусам ван Гентам над серыяй партрэтаў сучаснікаў Знакамітыя мужы (папа Сікст IV і інш.), пазнаёміўся з Мелоца да Форлі і П'еро дэла Франчэска. У 1483 вярнуўся ў Кастылію. Працаваў у саборы Святой Марыі Таледскай. Па замове Тарквемады распісаў цэнтральны алтар манастыра Св. Фамы ў Авілі. Таксама працаваў у храме Ушэсця ў Санта-Марыя-дэль-Кампа, у манастыры Мірафлорэс пад Бургасам. Апошнія гады жыцця працаваў у родным горадзе.

У яго творчасці спалучаюцца традыцыі італьянскага, фламандскага і іспанскага мастацтва.

Сын — мастак Алонса Беругетэ.

Зноскі

  1. а б Pedro Berruguete // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Pedro Berruguete // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Bibliothèque nationale de France Pedro Berruguete // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.