Перайсці да зместу

Пеканбару

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Пеканбару
Kota Pekanbaru
00°32′00″ пн. ш. 101°27′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Інданезія
Рэгіён Рыау
Кіраўнік Фірдаус
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1784
Ранейшыя назвы Сенапелан
Плошча 632,26 км²
Вышыня цэнтра 5 — 11 м
Часавы пояс UTC+7
Насельніцтва
Насельніцтва 897 768 чалавек (2010)
Шчыльнасць 1420 чал./км²
Афіцыйная мова інданезійская
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0761
Паштовы індэкс 0761
Аўтамабільны код BM

pekanbaru.go.id (індан.)
Паказаць/схаваць карты
Пеканбару (Інданезія)
Пеканбару
Пеканбару

Пеканбару (індан.: Pekanbaru) — горад у Інданезіі на востраве Суматра. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі Рыау(індан.: Propinsi Riau).

Тэрыторыя горада выдзелена ў самастойную адміністрацыйную адзінку — муніцыпалітэт (кота). Насельніцтва, паводле вынікаў агульнанацыянальнага перапісу 2010 года, складае 897768 чалавек. Плошча станам на 2010 год — 632,26 км².

Размешчаны ў цэнтральнай частцы вострава Суматра на адлегласці каля 120 км ад узбярэжжа Малакскага праліва і каля 200 км ад узбярэжжа Індыйскага акіяна. Стаіць на абодвух берагах ракі Сіяк (індан.: Sungai Siak).

Нацыянальны склад насельніцтва вельмі разнастайны. Найбольш шматлікія прадстаўнікі народнасцей мінангкабау, малайцаў, яванцаў, батакаў. Пераважнае веравызнанне гараджан — іслам суніцкага толку.