Пенсільванскі ўніверсітэт у Іст-Страўдсбергу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пенсільванскі ўніверсітэт у Іст-Страўдсбергу
англ.: East Stroudsburg University of Pennsylvania
Арыгінальная назва англ.: East Stroudsburg University of Pennsylvania
Заснаваны 1893
Студэнты 5 835[1]
Размяшчэнне Іст-Страўдсберг, Пенсільванія, ЗША
Сайт esu.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пенсільванскі ўніверсітэт у Іст-Страўдсбергу (англ.: East Stroudsburg University of Pennsylvania), таксама Іст-Страўдсбергскі ўніверсітэт (англ.: East Stroudsburg University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў горадзе Іст-Страўдсберг, штат Пенсільванія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня, што сёння з'яўляецца Пенсільванскім ўніверсітэтам у Іст-Страўдсбергу, была заснавана ў 1893 годзе як прыватная школа для настаўнікаў, а затым вядомая як Іст-Страўдсбергская нармальная школа. Права ўласнасці на вучэльню было перададзена штату Пенсільванія ў 1920 годзе. У 1927 годзе ёй было прадастаўлена права надання ступеняў бакалаўра ў галіне адукацыі і бакалаўра ў галіне медыцынскай адукацыі. Школа тады стала Іст-Страўдсбергскім дзяржаўным педагагічным каледжам. У 1960 годзе былі адкрыты дадатковыя навучальныя праграмы, і школа атрымала назву Іст-Страўдсбергскага дзяржаўнага каледжа.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]