Пенсільванскі ўніверсітэт у Блумсбергу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пенсільванскі ўніверсітэт у Блумсбергу
англ.: Bloomsburg University of Pennsylvania
Арыгінальная назва англ.: Bloomsburg University of Pennsylvania
Заснаваны 1839
Рэарганізаваны 2022
Тып кампус
Студэнты 8 427[1] і 7 500[2]
Размяшчэнне Блумсберг, Пенсільванія, ЗША
Сайт bloomu.edu

Пенсільванскі ўніверсітэт у Блумсбергу (англ.: Bloomsburg University of Pennsylvania), таксама Блумсбергскі ўніверсітэт (англ.: Bloomsburg University) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Блумсберг, штат Пенсільванія, ЗША. З’яўляецца часткай Сістэмы вышэйшай адукацыі штата Пенсільванія.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Ён быў заснаваны як Блумсбергская акадэмія ў 1839 годзе. У 1856 годзе быў перайменаваны ў Блумсбергскі літаратурны інстытут. У 1869 годзе назва стала «Блумсбергскі літаратурны інстытут і дзяржаўная нармальная школа». У 1916 годзе штат Пенсільванія ўзяў установу пад свой кантроль і назваў яе «Блумсбергская дзяржаўная нармальная школа». У 1927 годзе назва была зменена на Блумсбергскі дзяржаўны педагагічны каледж. У 1960 годзе назва была зменена на Блумсбергскі дзяржаўны каледж. 1 ліпеня 1983 года назва была зменена на цяперашнюю: Пенсільванскі ўніверсітэт у Блумсбергу.

У ліпені 2021 года чыноўнікі вышэйшай адукацыі штата абвясцілі, што Блумсбергскі ўніверсітэт аб’яднаецца з Мэнсфілдскім універсітэтам і Лок-Хэйвенскім універсітэтам у адказ на фінансавыя цяжкасці і скарачэнне колькасці студэнтаў, і кожная ўстанова будзе юрыдычна кампусам адзінага ўніверсітэта. У сакавіку 2022 года новая ўстанова была створана для кантролю за трыма кампусамі і атрымала назву «Універсітэт Садружнасці Пенсільванія» (фармальна — не ўніверсітэт, а ўсяго толькі кіруючае агенцтва), хаця яе ўстановы (кампусы) працягваюць выдаваць дыпломы ад свайго ўласнага імя як універсітэты.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж адукацыі і гуманітарных студый
  • Каледж прафесій аб здароўі
  • Каледж мастацтваў, сацыяльных і гуманітарных навук
  • Каледж навук і тэхналогій
  • Каледж бізнесу

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]