Пенсільванскі ўніверсітэт у Лок-Хэйвене

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пенсільванскі ўніверсітэт у Лок-Хэйвене
англ.: Lock Haven University of Pennsylvania
Арыгінальная назва англ.: Lock Haven University of Pennsylvania
Заснаваны 1870
Рэарганізаваны 2022
Тып кампус
Размяшчэнне Лок-Хэйвен, Пенсільванія, ЗША
Сайт lockhaven.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пенсільванскі ўніверсітэт у Лок-Хэйвене (англ.: Lock Haven University of Pennsylvania), таксама Лок-Хэйвенскі ўніверсітэт (англ.: Lock Haven University) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова (фактычна — універсітэт), якая месціцца ў горадзе Лок-Хэйвен, штат Пенсільванія, ЗША. З’яўляецца часткай Сістэмы вышэйшай адукацыі штата Пенсільванія.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Універсітэт прапануе 69 праграм бакалаўрыяту і 4 праграмы магістратуры.

Вучэльня была заснавана ў 1870 годзе як Цэнтральная дзяржаўная нармальная школа. Да 1927 года ён быў вядомы як Лок-Хэйвенскі дзяржаўны педагагічны каледж, а ў 1960 годзе назва была зменена на Лок-Хэйвенскі дзяржаўны каледж. У 1983 годзе вучэльня далучылася да сістэмы вышэйшай адукацыі штата Пенсільванія і стала называцца Пенсільванскім універсітэтам у Лок-Хэйвене.

У ліпені 2021 года чыноўнікі вышэйшай адукацыі штата абвясцілі, што Пенсільванскі ўніверсітэт у Лок-Хэйвене аб’яднаецца з Блумсбергскім універсітэтам і Мэнсфілдскім універсітэтам у адказ на фінансавыя цяжкасці і скарачэнне колькасці студэнтаў, і кожная ўстанова будзе юрыдычна кампусам адзінага ўніверсітэта. У сакавіку 2022 года новая ўстанова была створана для кантролю за трыма кампусамі і атрымала назву «Універсітэт Садружнасці Пенсільванія» (фармальна — не ўніверсітэт, а ўсяго толькі кіруючае агенцтва), хаця яе ўстановы (кампусы) працягваюць выдаваць дыпломы ад свайго ўласнага імя як універсітэты.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]