Персідскія паслы ў караля Эфіопіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Smuglewicz-Posłowie perscy u króla Etiopów.jpg
Францішак Смуглевіч
Персідскія паслы ў караля Эфіопіі. каля 1785
Матэрыял палатно
Тэхніка алей
Памеры 145 × 184 см
Літоўскі мастацкі музей(руск.) бел., Вільнюс, Літва

Персідскія паслы ў караля Эфіопіі — карціна Францішка Смуглевіча, напісаная каля 1785 года. Захоўваецца ў Літоўскім мастацкім музеі(руск.) бел.[1][2].

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Пры стварэнні карціны Ф. Смуглевіч натхняўся сюжэтам з Гісторыі(руск.) бел. Герадота. На ёй паказаны момант, калі пасланцы персідскага кіраўніка Камбіза II наведваюць цара Эфіопіі з патрабаваннем скарыцца іх уладару. Паслы прынеслі з сабой падарункі: пурпурнае адзенне, залатыя ланцуг і брошку, скрыню з алебастру, якая змяшчае бальзам, і амфары віна[1][2].

Але эфіопскі цар задумвае хітрасць. Ён дае персам лук і загадвае перадаць іх уладару прапанову толькі тады ісці вайной на Куш, калі ўласнаруч здолее гэты лук нацягнуць. А да таго часу персы павінны дзякаваць сваіх багоў, што думка пра паход на чужыну не перасякае розумы эфіопскіх сыноў[1][2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На карціне лук ужо ў руках персідскага пасланца. Пры гэтым ігнаруючы падарункі, зваленыя ля яго ног, цар Эфіопіі гоніць сваіх гасцей прэч, паказваючы рукой убок. Як і другая вядомая карціна Ф. Смуглевіча — «Скіфскія паслы ў Дарыя» — гэта палатно заахвочвае права народаў на незалежнасць і змагарства за сваю свабоду[1][2]. Гэты сюжэт быў актуальным для сучаснікаў Смуглевіча, паколькі ствараў алюзіі пра адносіны Рэчы Паспалітай са сваімі краінамі-суседкамі[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Pranciškus Smuglevičius. Persų pasiuntiniai pas etiopų karalių (літ.) 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 Persian Envoys before the King of Ethiopia. Franciszek Smuglewicz (англ.) 
  3. Rūta Janonienė, Tojana Račiūnaitė, Marius Iršėnas, Adomas Butrimas. The Lithuanian Millenium: History, Art and Culture, VDA leidykla, 1.6.2015. С. 692, С. 291-292