Першая абласная канферэнцыя арганізацый РСДРП Паўночна-Заходняга края

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Першая абласная канферэнцыя арганізацый РСДРП Паўночна-Заходняга краю. Адбылася ў жніўні 1905 у Мінску. Склікана ЦК РСДРП у ходзе падрыхтоўкі агульнарасійскай канферэнцыі сацыял-дэмакратычных партый, каб вызначыць метады байкоту Булыгінскай думы. Прысутнічалі дэлегаты Палескага, Дзвінскага, Рыжскага, Смаленскага камітэтаў Паўночна-Заходняга саюза, Віленскай, Мінскай, Віцебскай, Смаргонскай, Гомельскай і Бабруйскай арганізацый РСДРП, Цэнтральнай групы Варшаўскай ваенна-рэвалюцыйнай арганізацыі, прадстаўнік ЦК РСДРП Дз. С. Пасталоўскі.

Былі разгледжаны пытанні аб Дзяржаўнай думе, аб аб'яднанні партыі, аб адносінах да нацыянальных сацыял-дэмакратычных партый і інш. Канферэнцыя стварыла Бюро арганізацый РСДРП Паўночна-Заходняга краю для падрыхтоўкі чарговай абласной канферэнцыі і выдання на нацыянальных мовах агульнай абласной газеты. Выбрала дэлегата на мідпартыйную канферэнцыю, якую меркаваў склікаць ЦК РСДРП.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Першая абласная канферэнцыя арганізацый РСДРП Паўночна-Заходняга краю // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М — Пуд / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. – С. 470. — ISBN 985-11-0141-9.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.