Перайсці да зместу

Першы беларускі камуністычны атрад

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Першы беларускі камуністычны атрад — створаны ў снежні 1918 г. у Петраградзе Беларускай секцыяй РКП(б) з беларусаў-бежанцаў, чырвонаармейцаў і маракоў Балтыйскага флоту. Налічваў каля 200 чалавек, у т. л. 90 камуністаў. Камандзір атрада А. Я. Казадоеў, камісар Р. Р. Каўшыла.

У студзені два ўзводы атрада на чале з Каўшылам паводле пастановы канферэнцыі Беларускай секцыі РКП(б) і выкліку Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі адпраўлены ў Мінск, дзе частка асабовага складу атрада накіравана на работу ў Мінскую ЧК, у партыйныя і савецкія органы, астатнія пазней уліліся ў Чырвоную Армію.

  • Борьба за Советскую власть в Белоруссии, 1918―1920 гг.: Сборник документов и материалов: В 2 т. / Ин-т истории партии при ЦК КПБ ― фил. Ин-та марксизма-ленинизма при ЦК КПСС [и др.]. Т. 1: Февраль 1918 г. — февраль 1919 г. / [Сост.: Э. Л. Козловская, В. А. Круталевич, Л. П. Нарыш-Блук и др.]. — Мн.: Беларусь, 1968. — 602 с. — (Из истории гражданской войны: Документы и материалы).
  • Мурашка, П. 1-ы Беларускі камуністычны атрад // Народная асвета. — 1973. — № 12. — С.
  • Скалабан, В. Першы беларускі камуністычны атрад / Віталь Скалабан // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М — Пуд / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. – С. 478. — ISBN 985-11-0141-9.