Першы двор
Першы двор або Ганаровы двор (чэшск.: První nádvoří Pražského hradu) — адзін з чатырох двароў Пражскага Граду. Уяўляе сабой парадны курданёр, які фарміруе ўваход з Градчанскай плошчы ў Пражскі Град.
Першы двор знаходзіцца на месцы, дзе калісьці існаваў глыбокі яр, які адлучаў Градчаны ад Пражскага Граду; злучаліся яны толькі праз некалькі мастоў. Падчас кіравання Марыі Тэрэзіі прыдворныя архітэктары Нікола Пакасі і Ансельм Лураго , засыпаўшы яр у 1763—1771 гг., утварылі вялікі разраўнаваны пляц. На яго тэрыторыі былі ўзведзены тры будынкі ў венскім стылі, якія ўтварылі П-падобную прастору. З узвядзеннем Новага палаца і іншых будынкаў, што ўтварылі Другі двор, Пражскі Град пераўтварыўся ў пышную імператарскую рэзідэнцыю. Ігнацам Платцэрам была створана барочная агароджа са скульптурамі Гігантаў на пілонах, якія абрамляюць уваходны праём. У Другі двор вядзе Маціяшава брама .
Двор выкарыстоўваецца для ўрачыстай сустрэчы высокіх гасцей прэзідэнта Чэшскай Рэспублікі з удзелам Градскай варты . У Паўднёвым і Паўночным крылах і ў наш час існуюць залы для прыёму высокіх гасцей. Заходняе крыло служыць для афіцыйных цырымоній.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Прага. — Флоренция: Bonechi, 2009. — (Золотая книга). — ISBN 978-88-476-2412-2.
- VLČEK, Pavel, a kol. Umělecké památky Prahy. Pražský hrad a Hradčany. Praha : Academia, 2000. 521 s. ISBN 80-200-0832-2. s. 17-21, 24, 26, 185, 192.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Першы двор