Курданёр

Луі Лево адкрыў унутраны двор Версальскага палаца, каб стварыць прасторны парадны ўезд, cour d'honneur, які пазней капіраваўся па ўсёй Еўропе.
Курданёр (фр.: cour d'honneur — «ганаровы двор») — абмежаваны галоўным корпусам і бакавымі флігелямі парадны двор перад будынкам. Па чырвонай лініі звычайна адлучаецца ад вонкавай прасторы скразной агароджай з варотамі. Курданёры шырока распаўсюджаны ў еўрапейскай палацавай архітэктуры XVII — 1-й паловы XIX стагоддзяў (у Беларусі з пачатку XVIII стагоддзя). Як прыём параднай прасторавай кампазіцыі курданёр часам ужываецца і ў сучаснай архітэктуры.
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- Вялікая Савецкая Энцыклапедыя Архівавана 13 красавіка 2008. (Праверана 6 жніўня 2008)
- Архітэктурны слоўнік (Праверана 6 жніўня 2008)
- Будаўнічы слоўнік (Праверана 6 жніўня 2008)
- СЛОЎНІК ДОЙЛІДА (Праверана 13 студзеня 2013)