Перыяд фарміравання ў Андах
Выгляд
Перыяд фарміравання ў Андах неаліт, медны век | ||||
---|---|---|---|---|
Геаграфічны рэгіён | Паўднёвая Амерыка | |||
Лакалізацыя | Анды | |||
Датаванне | 1800 да н.э. — 200 да н.э. | |||
Носьбіты | індзейцы | |||
Тып гаспадаркі | сельская гаспадарка | |||
Пераемнасць | ||||
|
Перыяд фарміравання ў Андах (ісп.: Periodo Formativo andino) — этап развіцця археалагічных культур на захадзе Паўднёвай Амерыкі, які ахоплівае час 1800 — 200 гг. да н. э.
Характэрнымі рысамі перыяда з'яўляюцца ўзнікненне керамічнай вытворчасці і распаўсюджванне супольных рэлігійных культаў, у прыватнасці культа ягуара.
Перыядызацыя:
- Ніжні перыяд фарміравання: узнікненне керамікі і культур, якія мелі адзіны цэнтр, накшталт Вальдывіі, Катоша і Нортэ-Чыка
- Сярэдні перыяд фарміравання: узнікненне культавых храмавых цэнтраў (Чавін-дэ-Уантар)
- Вышэйшы перыяд фарміравання: узнікненне жывёлагадоўлі і рэгіянальных культурных цэнтраў