Перайсці да зместу

Перэхіль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перэхіль
ісп.: Isla Perejil
Характарыстыкі
Плошча
  • 0,15 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
35°54′50″ пн. ш. 5°25′07″ з. д.HGЯO
Мапа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сеўта і Перэхіль (у кружочку)

Перэхіль (ісп.: Perejil; неафіцыйная назва на араб. ليلة Лэйла — «ноч») — малюсенькі скалісты астравок, размешчаны ў Гібралтарскім праліве, у 200 метрах ад узбярэжжа Марока, у 5 км ад Сеуты. Востраў належыць Іспаніі (Суверэнныя тэрыторыі Іспаніі), аднак яго прыналежнасць аспрэчваецца Марока. Іспанскі суверэнітэт над востравам абгрунтоўваецца тым, што востраў не быў згаданы ў дагаворы аб наданні незалежнасці Марока.

Востраў маі каля 500 м у даўжыню і каля 300 м у шырыню. Востраў незаселены. Тэрыторыя складае 0,15 км². Максімальная вышыня над узроўнем мора 74 м.

Perejil па-іспанску «пятрушка»; англійская назва Parsley з'яўляецца прамым перакладам іспанскай назвы. Аднак насамрэч назва вострава, відаць, не звязана з раслінай, а паходзіць ад скажонага Perez Gil («Перэс Хіль») — імя заваёўніка і першага ўладальніка.