Песня вясны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Песня вясныM:
Жанр нямое кіно і кінааповесць[d]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях

Песня вясны — чорна-белая беларуская нямая кінааповесць. Экранізацыя аповесці беларускага класіка Якуба Коласа «На прасторах жыцця» (1926). Фільм не захаваўся.

Рэжысёр Уладзімір Гардзін; У ролях: Г. Самойлаў (Сцёпка), С. Якаўлева (Аленка), Е. Карчагіна-Аляксандроўская (яе маці), А. Рокатаў (бацька Сцёпкі), Н. Стралкоўская (яго жонка), Б. Платонаў (Шэршань [Шулевіч]), Н. Яблакаў (Сямён), Т. Булах (Ніна).

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Аленка Гарнашка, дзяўчына з палескай вёскі Заборцы, вучыцца ў гарадской сямігодцы. Яе сябар Сцёпка Барута зайздросціць ёй. У сувязі з просьбай сялян аб павелічэнні сенажацяў з горада прыязджае адказны работнік Наркамзема, меліяратар. Пратакол сходу сялян піша Сцяпан. Пахваліўшы яго, прыезджы раіць хлопцу паступаць на рабфак. Скончыўшы сямігодку, Аленка вяртаецца дадому. Разам яны ўдзельнічаюць у свяце Купалля, дзе Сцёпка-атэіст робіцца ініцыятарам разбурэння «святога калодзежа» як увасабленне «рэлігійнага дурману». Але на наступны дзень пад кіраўніцтвам папа сяляне аднаўляюць яго. Пасварыўшыся з набожнымі бацькамі, Сцёпка сыходзіць вучыцца ў Мінск на рабфак. Услед за ім едзе Аленка і паступае на міліраціўнае аддзяленне сельгасакадэміі. У Сцёпкі нараджаецца план асушэння балот у родных мясцінах. Ён дзеліцца ім з Аленкай і сваім новым сябрам рабфаковцем Сямёнам Галызай — рабочым друкарні і паэтам, якія падтрымліваюць яго. Іншы аднакашнік Сцёпкі, Шэршань, жыве зусім іншымі інтарэсамі. Скарыстаўшыся замкнёнасцю, нявопытнасцю рабфакаўкі Ніны Ральніцкай, ён развівае перад ёй тэорыю «вольнага кахання», спакушае і хутка кідае яе. Перажыўшы расчараванне ў сваім «ідэале», Ніна знаходзіць падтрымку ў таварышаў па рабфаку. На вакацыі Сцёпка і Аленка прыяжджаюць да хаты. У хаце-чытальні яны склікаюць вясковы сход, каб патлумачыць аднавяскоўцам праект Сцёпкі. Большасць сялян выступае супраць. Спачатку на працу выходзіць толькі моладзь. Але паступова энтузіястам атрымоўваецца пераканаць многіх. Праз некалькі месяцаў праца паспяхова завяршаецца вясёлым, радасным святам. Прадстаўнік Наркамзема кажа, што праведзенае па ініцыятыве Сцёпкі асушэнне балот паслужыць асновай для стварэння ў Заборцах калектыўнай гаспадаркі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]