Пецыца ярка-чырвоная

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пецыца ярка-чырвоная
Sarcoscypha coccinea 74716.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sarcoscypha coccinea (Scop.) Lambotte

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  51139
EOL  1009245
MB  245138

Пецыца ярка-чырвоная, Саркасціфа ярка-чырвоная, Бабулькіны вушы, Блюдцавік чырвоны, Чырвоны капялюшык[1] (Sarcoscypha coccinea) — від сумчатых грыбоў рода Саркасціфа (Sarcoscypha) сямейства Саркасцыфавыя (Sarcoscyphaceae). З’яўляецца тыпавым відам рода Саркасціфа і быў вядомы пад шматлікімі назвамі задоўга да з’яўлення навуковага апісання ў 1772 годзе. Філагенетычны аналіз паказаў, што Саркасціфа ярка-чырвоная найбольш блізкая да відаў Саркасціфа, якія маюць у сваіх спорах алейныя везікулы, такія як астраўная Sarcoscypha macaronesica. Саркасціфа ярка-чырвоная мае падабенства з некаторымі іншымі відамі гэтага роду: Sarcoscypha occidentalis, Sarcoscypha austriaca і Sarcoscypha dudleyi. Від Molliardiomyces eucoccinea з’яўляецца недасканалым грыбам віду, у якога ў біялагічным цыкле адсутнічае стадыя палавога размнажэння.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Грыб сустракаецца па ўсім свеце: у Афрыцы, Азіі, Еўропе, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы і ў Аўстраліі. Для Беларусі саркасціфа — звычайны від[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэта сапрафітны грыб, які расце гніючых ствалах і галінах дрэў, як правіла, пакрытых пластом лістоты або глебы, адзіночна і невялікімі групамі[1]. Саркасціфа сустракаецца ў шыракалістых і змешаных лясах[1].

Чашападобны аскакарп (пладовае цела аскаміцэтаў) з’яўляецца ў прахалодныя месяцы: зімой або ранняй вясной. Яркі чырвоны колер унутранай паверхні пладовага цела даў назву віду і знаходзіцца ў кантрасце з больш светлай знешняй часткай грыба. Чырвоны колер грыба прываблівае першых вясенніх мошак, мух і павукоў, каб яны разнеслі яго споры па наваколлі. Птушкі таксама не супраць напіцца вадзіцы з маленькіх сподачкаў[1].

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

У народнай медыцыне парашок з сушанага грыба выкарыстоўваюць як кроваспыняльны сродак[1]. Ядомасць грыба невызначана[1], аднак у любым выпадку грыб мае невялікі памер, занадта пругкую мякаць і адносна нізкае плоданашэнне і таму не прыцягвае грыбнікоў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]