План «Рот»
Чырвоны план, Рот-план, План «Рот» (ням.: Fall Rot) — стратэгічны план войскаў Германіі, другая фаза Французскай кампаніі. Рэалізаваны дзякуючы паспяховаму выкананню пунктаў плана «Гельб».
Утрыманне плана і яго выкананне
[правіць | правіць зыходнік]План складаўся з двух пунктаў. Паводле першага пункта, на захад ад Сомы ў кірунку да Сены немцы павінны былі нанесці адцягваючы ўдар. Паводле другога пункта, у кірунку да ракі Эны 9 чэрвеня наносіўся асноўны ўдар. З прычыны таго, што на мяжы з Германіяй знаходзілася магутная лінія ўмацаванняў пад назвай «лінія Мажыно», нямецкае камандаванне вырашыла арганізаваць бліцкрыг у Нідэрландах.
9 мая 1940 пасля чатырох гадзін авіяналётаў і артабстрэлаў французскіх пазіцый немцы пераплылі раку Маас у чатырох месцах да 16:00. Нягледзячы на першы няўдалы напад войскаў Ромеля, да шасці гадзін вечара французскія пазіцыі былі цалкам захопленыя немцамі. 10 мая немцы прасунуліся на 32 кіламетры далей і да 21 мая ім атрымалася выйсці да Ла-Манша, разрэзаўшы сілы саюзнікаў. 31 мая кольца нямецкага акружэння ў Дзюнкерку замкнулася, і брытанцы спешна эвакуіравалі свае войскі. Адзінае моцнае супраціўленне аказалі танкавыя часткі, абсталяваныя танкамі «Мацільда», і іх атрымалася спыніць толькі 88-мм зеніткамі FlaK 88.
Вынікі
[правіць | правіць зыходнік]План «Рот» завяршыў разгром сіл саюзнікаў у Францыі і прывёў да поўнай капітуляцыі Францыі 25 чэрвеня.