Бліцкрыг
Бліцкрыг (ням.: Blitzkrieg, ад Blitz — «маланка» і Krieg — «вайна») — тэорыя вядзення хуткацечнай вайны, паводле якой перамога дасягаецца ў тэрміны, якія лічацца днямі, тыднямі ці месяцамі, да таго, як праціўнік здолее мабілізаваць і разгарнуць свае асноўныя ваенныя сілы. Створана напачатку XX стагоддзя Альфрэдам фон Шліфенам.
Стратэгія
[правіць | правіць зыходнік]Бліцкрыг заснаваны на цесным узаемадзеянні пяхотных і танкавых злучэнняў пры падтрымцы авіяцыі. Стратэгія бліцкрыгу падобная з прынятай у СССР напярэдадні Другой сусветнай вайны тэорыяй глыбокай наступальнай аперацыі[1]. Па стратэгіі бліцкрыгу танкавыя падраздзяленні пры падтрымцы пяхоты прарываюцца ў тылы праціўніка, абыходзячы і атачаючы моцна ўмацаваныя пазіцыі. Акружаныя злучэнні праціўніка, якія выпрабоўваюць цяжкасці з забеспячэннем боепрыпасамі, тэхнікай і прадуктамі харчавання, лёгка дабіваюцца наступаючымі войскамі ці здаюцца ў палон.
Вось апісанне камбрыгам Ісерсонам Г. С. асаблівасцей разгрому вермахтам Польшчы[2]: «Вядома, нежыццяздольнасць усёй дзяржаўнай і ваеннай сістэмы Польшчы і небаяздольнасць яе арміі былі той вырашальнай прычынай, якая вызначыла ўвесь зыход германа-польскай вайны.
Аднак гэты зыход з такім жа канчатковым вынікам мог прыняць і іншыя формы. Бо былі жорсткія паражэнні і ў мінулыя войны, калі армія, якая захавала, аднак, пэўны баявы парадак, была проста разбіта сваім праціўнікам на поле бітвы.
Польская армія была разбіта інакш. Яна ў сутнасці нават не змагла прыняць становішча, у якім магла бы быць разбіта як арганізаваная сіла. Па заканчэнні дзесяці дзён яна была проста разадрана на шматкі і схоплена з усіх бакоў па частках.»
Практычнае ўжыванне
[правіць | правіць зыходнік]Адна з першых спроб правесці бліцкрыг была прадпрынятая нямецкімі войскамі падчас Першай сусветнай вайны на Заходнім фронце. Паводле плана Шліфена меркавалася нанесці маланкавы ўдар па Францыі, за 1,5—2 месяца завяршыць вайну з ёй падпісаннем пераможнага міру, а затым пераключыцца на Усходні фронт. Аднак супраціўленне французскіх і бельгійскіх войскаў сарвала гэтыя планы, адыграла сваю ролю адсутнасць танкаў і недасканаласць авіяцыі той эпохі, а таксама больш імклівы, чым гэта чакалася, наступ рускай арміі ва Усходняй Прусіі, што запатрабавала перакінуць частку сіл для яго адбіцця. Усё гэта прывяло да таго, што нямецкія войскі прасоўваліся занадта павольна, і саюзнікам атрымалася падцягнуць сілы і выйграць бітву на Марне ў верасні 1914 года. Вайна прыняла зацяжны характар.
Упершыню бліцкрыг на практыцы быў паспяхова праведзены нямецкімі ваеннымі стратэгамі (Манштэйн, Клейст, Гудэрыян, Рундштэт і іншыя) напачатку Другой сусветнай вайны пры захопе Польшчы: да канца верасня Польшча перастала існаваць, хоць у ёй засталося больш мільёна немабілізаваных чалавек прызыўнога ўзросту. У Францыі таксама не былі вычарпаны людскія рэзервы да моманту падпісання перамір'я. Уся кампанія ў Францыі заняла толькі 44 дні: з 10 мая па 22 чэрвеня 1940, а ў Польшчы — 36 сутак: з 1 верасня па 5 кастрычніка 1939 (дата спынення супраціву апошніх рэгулярных частак польскай арміі). Напачатку Вялікай Айчыннай вайны стратэгія бліцкрыгу дазволіла нацысцкай Германіі хутка разбіць савецкія войскі ў паласе 100—300 км на ўсход ад мяжы паміж СССР з Германіяй і яе саюзнікамі. Тым не менш, страта германскай арміяй часу на знішчэнне акружаных савецкіх войскаў, знос тэхнікі і супраціў абаронцаў прывялі ў выніку да правалу стратэгіі бліцкрыгу на ўсходнім фронце[3].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ В. К. Триандафиллов. «Характер операций современных армий» — 3-е изд — М.:Госвоениздат, 1936.
- ↑ ВОЕННАЯ ЛИТЕРАТУРА -[ Военная мысль ]- Иссерсон Г. С. Новые формы борьбы
- ↑ В. М. Жухрай. «Роковой просчет Гитлера. Крах блицкрига» — АСТ-Пресс, 2000 г.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Бліцкрыг як тэхналогія вайны»(недаступная спасылка)