Племя (фільм, 2014)
| Племя | |
|---|---|
| Пле́м'я | |
| | |
| Жанр | драма |
| Рэжысёр | Міраслаў Слабашпіцкі |
| Прадзюсары |
Ія Мысліцкая Валянцін Васяновіч |
| Сцэнарыст | Міраслаў Слабашпіцкі |
| У галоўных ролях |
Рыгор Фесенка Яна Новікава Роза Бабій |
| Аператар | Валянцін Васяновіч |
| Кінакампанія | «Гармата-фільм» |
| Працягласць | 130 хвілін |
| Бюджэт | ₴ 14 мільёнаў |
| Зборы | $ 209,000 |
| Краіна | Украіна |
| Мова | украінская мова жэстаў |
| Год | 2014 |
| IMDb | ID 1745787 |
«Племя» (укр.: «Пле́м'я») — украінскі драматычны фільм, зняты Міраславам Слабашпіцкім. У цэнтры сюжэту — жыццё глуханямых падлеткаў у інтэрнаце, іх адносіны паміж сабой і са знешнім светам.
У фільме граюць глухія і непрафесійныя акцёры, усе персанажы карыстаюцца мовай жэстаў, якія перакладзеныя агучкай або субтытрамі. Прэм’ера ў кінатэатрах Украіны адбылася 11 верасня 2014 года. Фільм з’яўляецца першай паўнаметражнай працай у кар’еры рэжысёра.
Карціна атрымала тры прызы, уключаючы Гран-пры ў паралельнай праграме «Тыдзень крытыкі» на Канскім кінафестывалі 2014 года. 14 верасня на 19-м Міланскім міжнародным кінафестывалі стужка была прызнана найлепшай мастацкай лентай 2014 года. Таксама фільм быў адным з прэтэндэнтаў ад Украіны на прэмію Оскар за найлепшы фільм на замежнай мове. Стваральнікам фільма, Міраславу Слабашпіцкаму і Валянціну Васяновічу, за выдатны ўклад у развіццё ўкраінскага кінамастацтва была прысуджана Дзяржаўная прэмія Украіны імя Аляксандра Даўжэнкі.
Зноскі
- Фільмы паводле алфавіта
- Фільмы 2014 года
- Фільмы-драмы 2014 года
- Фільмы Украіны
- Кінарэжысёрскія дэбюты
- Фільмы пра адукацыю
- Фільмы пра прастытуцыю
- Фільмы пра згвалтаванні
- Фільмы пра сексуальнасць
- Фільмы, дзеянне якіх адбываецца ў школах
- Фільмы пра Украіну
- Фільмы, знятыя ва Украіне
- Незалежныя фільмы
- Моладзевыя фільмы
- Моладзевая культура