Плошча Дафіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Плошча Дафіна

Плошча Дафіна (фр.: place Dauphine) знаходзіцца на заходнім ускрайку вострава Сітэ ў 1-ай акрузе Парыжа. Плошча разбіта ў часы царствавання Генрыха IV (1589—1610), чыя конная статуя знаходзіцца недалёка ад плошчы.

Выстаўка дэбютантаў[правіць | правіць зыходнік]

Дамы 1607 г. вакол парыжскай плошчы Дафіна

З пачатку XVIII стагоддзя — адзін з цэнтраў мастацкага жыцця Парыжа. На плошчы праводзілася выстаўка дэбютантаў. Выстаўка праходзіла ў дзень Цела і Крыві Хрыстовых пад голым небам. Калі ў гэты дзень ішоў дождж, то выстаўка пераносілася на наступны тыдзень. Калі ж і праз тыдзень ішоў дождж, тады правядзенне выстаўкі адкладалася да наступнага года. Напачатку выстаўкі праходзілі стыхійна, але паступова набіралі папулярнасць, а з 1722 года выстаўкай цікавяцца акадэмікі Каралеўскай акадэміі. Дзякуючы выстаўкам на плошчы Дафіна прызнанне публікі атрымалі Фраганар і Шардэн. Салон дэбютантаў праіснаваў да Вялікай французскай рэвалюцыі, калі рэвалюцыйны ўрад забараніў свята Цела і Крыві Хрыстовай.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]