Плошча Леніна (Санкт-Пецярбург)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плошча Леніна
Санкт-Пецярбург
Агульная інфармацыя

на карце яндэкс

Плошча Леніна (з 1910-х да 1924 года плошча Фінляндскага вакзала) — плошча ў Калінінскім раёне Санкт-Пецярбурга, якая праходзіць уздоўж будынкаў Фінляндскага вакзала. Плошча складаецца з двух частак, падзеленых вуліцай Камсамола; паўднёвы ўчастак даходзіць да Арсенальнай набярэжнай.

Фарміраванне плошчы Леніна пачалося пасля ўстаноўкі 7 лістапада 1926 года помніка Леніну (скульптар С. А. Яўсееў, архітэктары У. А. Шчуко, У. Г. Гельфрэйх). У 1926—1927 гадах пракладзена Алея Леніна, якая адкрыла перспектыву на помнік з Нявы. У 1946—1950 гадах плошча рэканструявалася: помнік Леніну перанесены ў цэнтр новай плошчы, вакол яго створаны ўрачысты сквер, забудаваныя заходні і ўсходні бакі плошчы. У 1950-х гадах пабудаваны жылыя дамы (д. 8, архітэктар А. К. Бартучаў), у 1952—1954 гадах — адміністрацыйны будынак (д.1, архітэктар Н. Г. Агеева і інш.). У 1960 годзе пабудаваны новы будынак Фінляндскага вакзала, у яго левым крыле — станцыя метро «Плошча Леніна».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1