Фінляндскі вакзал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выгляд вакзала

Фінляндскі вакзал — пасажырскі тэрмінал станцыі Санкт-Пецярбург-Фінляндскі, адзін з 5-ці дзеючых чыгуначных вакзалаў Санкт-Пецярбурга. Размешчаны на плошчы Леніна, 5.

Першы будынак вакзалу пабудаваны ў 1870 годзе (архітэктар Пётр Купінскі) для чыгункі, якая звязала сталіцу з Вялікім княствам Фінляндскім. Дарога была пракладзеная ў 18621870 да станцыі Рыхімякі, якая знаходзілася на пабудаванай у 18581862 гадах першай у Фінляндыі чыгункі паміж гарадамі Тавастгус (Хямeэнліна) і портам Гельсінгфорс (Хельсінкі). В 1950-х была праведзена комплексная рэканструкцыя вакзала (архітэктары П. А. Ашасцін, Н. В. Баранаў, Я. Н. Лукін, інжынер І. А. Рыбін).

З Фінляндскага вакзалу зараз адпраўляюцца прыгарадныя цягнікі ў паўночна-заходнім і паўночна-усходнім накірунках, а таксама цягнікі далёкага рушання «Рэпін» і «Сібеліус» зносінамі Санкт-ПецярбургХельсінкі. У левым крыле вакзалу — наземны вестыбюль станцыі метро «Плошча Леніна».


Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810222000аб'ект № 7810222000