Позняя Лян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Позняя Лян
386[1] — 403[1]

Дынастыя Позняя Лян (кіт. спр. 后凉, піньінь Hòu Liáng) — дынастыя, што кіравала часткай Паўночнага Кітая ў перыяд шаснаццаці дзяржаў  (укр.) з 386 года да свайго звяржэння ў 403 годзе дзяржавай Позняя Цынь  (укр.). Гэтая дынастыя кіравалася ванамі (князямі) з роду Люй  (руск.).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавальнікам дзяржавы позняя Лян стаў адзін з правадыроў тыбецкага племені дзі  (руск.) Люй Гуан  (руск.). У той час ён узначальваў частку племені, якое жыло на тэрыторыі сучаснай правінцыі Ганьсу. У 386 годзе пасля паслаблення дзяржавы Ранняя Цынь  (укр.) ён абвясціў незалежнасць. Зрэшты ўзяў сабе толькі тытул вана. Доўгі час валадар Позняй Лян манеўраваў паміж рознымі ваеннымі і палітычнымі сіламі Паўночнага Кітая. У рэшце рэшт Люй Гуан вырашыў утаймаваць частку племені хунну  (руск.) і сяньбійцаў з роду туфа  (руск.). Гэта выклікала грамадзянскую вайну і раскол Позняй Лян. У выніку ўжо ў 403 годзе яе тэрыторыя была захоплена дынастыяй Позняя Цынь  (укр.).

Зноскі

  1. а б China Biographical Database

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Taskin V.S. Materials on the history of nomadic peoples in China. 3rd — 5th cc. AD. Issue 2. Jie, Moscow, Oriental Literature, 1990, pp. 14-15, ISBN 5-02-016543-3