Польскі біяграфічны слоўнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Польскі біяграфічны слоўнік
Polski Słownik Biograficzny
Выданне
Жанр даведнік
Мова арыгінала польская
Дата першай публікацыі 1935
Выдавецтва Польская акадэмія навук
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Польскі біяграфічны слоўнік» (польск.: Polski Słownik biograficzny (PSB)) — шматтомнае выданне, мэтай якога з'яўляецца збор біяграфій вядомых ужо памерлых людзей, так ці інакш звязаных з Польшчай, якія жылі ў Польшчы ці за яе межамі, з часоў Попеля і да сучаснасці.

Першы том быў выйшаў у 1935 годзе і штогод выходзіла яшчэ па адным томе да 1938 года. Потым быў перарыў да 1946 года, прычынай якому была Другая сусветная вайна. Выданне было адноўлена ў 1956 годзе. Да 2030 года плануецца завяршыць выданне ў 62 тамах.

Праект[правіць | правіць зыходнік]

ПБС выдаецца выключна Польскай акадэміяй навук і польскай акадэміяй ведаў. Праект рэалізуецца пры падтрымцы Інстытута гісторыі імя Тадэвуша Мантойфля (польск.: Tadeusza Manteuffla) і фінансуецца Фондам развіцця польскай навукі.

Над слоўнікам працуе каля 8000 чалавек.

Станам на май 2015 года выйшла 46 тамоў і ідзе праца над 47 томам. Трэба яшчэ выдаць тамы пра асоб з прозвішчамі на Sz — Zz.

Хаця ў слоўнік не ўключаны абсалютна ўсе вядомыя палякі, у ім дадзены біяграфіі не толькі палякаў, але і вядомых іншаземцаў, звязаных з Польшчай, а таксама прадстаўнікоў нацыянальных меншасцяў[1].

Рэдактары[правіць | правіць зыходнік]

Ініцыятарам і першым галоўным рэдактарам быў Уладзіслаў Канапчынскі. У 1949 года з-за ціску з боку ўладаў быў вымушаны пакінуць пасаду рэдактара. У 1958 годзе рэдактарам стаў Казімеж Лепшы, а ў 1964 — Эмануэль Матэвуш Раствароўскі. У 1989—2002 гадах рэдактарам быў Генрых Маркевіч. З 2003 года пасаду рэдактара займае літаратуразнавец Анджэй Раманоўскі.

Зноскі

  1. Peter Broock, john stanley and Piotr J. Wrobel, Nation And History^ Polish Historians from the Enlightenment to the second World War (англ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]