Польскі тэатр (Познань)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Польскі тэатр
Заснаваны 1875
Адрас Ulica 27 Grudnia w Poznaniu 8/10
Сайт teatr-polski.pl
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Польскі тэатр у Познані» (польск.: Teatr Polski w Poznaniu, Тэатр Польскі) — драматычны тэатр у Познані.

Польскі тэатр узнік у 1875 годзе, калі Познань уваходзіла ў склад Германскай імперыі і ў Гарадскім тэатры былі забаронены спектаклі на польскай мове. Фонд для будаўніцтва Польскага тэатра з 1871 года фармаваўся са сродкаў, сабраных сярод польскага насельніцтва горада, першы камень быў закладзены ў красавіку 1873 года. 21 чэрвеня 1875 г. адбылося сімвалічнае адкрыццё тэатра, калі публіцы быў прадстаўлены спектакль, сыграны аматарамі, а 25 верасня пастаянная прафесійная трупа сыграла на гэтай сцэне сваю першую прэм’еру. Сёння тэатр мае тры сцэны, дзейнічае акцёрская студыя, якая навучае моладзь.