Помнік Аляксандру II (Хельсінкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Аляксандру II
фінск.: Aleksanteri II:n patsas
60°10′10,18″ пн. ш. 24°57′08″ у. д.HGЯO
Краіна  Фінляндыя
Горад Хельсінкі
Скульптар Вальтэр Рунеберг  (фін.), Іаханес Таканен  (фін.)
Дата заснавання 1894[1]
Дата пабудовы 1894 год
Вышыня 10,67 м
Матэрыял бронза і граніт
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Помнік Аляксандру II (фінск.: Aleksanteri II:n patsas) — помнік расійскаму імператару Аляксандру II, усталяваны ў Хельсінкі перад Кафедральным саборам Хельсінкі на Сенацкай плошчы, і з'яўляецца яго галоўнай дамінантай.

Помнік быў створаны скульптарамі Вальтэрам Рунебергам  (фін.) і Іаханесам Таканенам  (фін.) і адкрыты ў 1894 годзе, у памаць пра аднаўленне імператарам Аляксандрам II фінскага парламентарызму.

Імператар адлюстраваны ў форме фінскага гвардзейскага афіцэра. Ля падножжа пастамента размясціліся фігуры, якія ўвасабляюць «Закон» (Lex), «Мір» (Рах), і «Асвета» (Lux), «Праца» (Labor).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]