Аляксандр II (імператар расійскі)
Аляксандр II Мікалаевіч, (17 (29) красавіка 1818, Масква — 1 (13) сакавіка 1881, Пецярбург) — імператар Расійскай Імперыі з 18 лютага (2 сакавіка) 1855 па 1 (13) сакавіка 1881, старэйшы сын імператара Мікалая I і Аляксандры Фёдараўны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Атрымаў хатнюю адукацыю. Па дасягненні паўналецця 22 красавіка 1834 (дзень прынясенні ім прысягі) Спадчыннік-цэсарэвіч быў уведзены сваім бацькам у склад асноўных дзяржаўных інстытутаў Імперыі: у 1834 у Сенат, у 1835 уведзены ў склад Свяцейшага Сінода, з 1841 член Дзяржаўнага Савета, у 1842 — Камітэта міністраў. У 1837 годзе Аляксандр здзейсніў вялікае падарожжа па Расіі і наведаў 29 губерніяў Еўрапейскай часткі, Закаўказзя і Заходняй Сібіры, а ў 1838—1839 гадах пабываў у Еўропе.
Воінская служба ў будучага імператара праходзіла даволі паспяхова. У 1836 годзе ён ужо стаў генерал-маёрам, з 1844 года поўны генерал, камандаваў гвардзейскай пяхотай. З 1849 года Аляксандр — начальнік ваенна-навучальных устаноў, старшыня Сакрэтных камітэтаў па сялянскай справе 1846 і 1848 гадоў. Падчас Крымскай вайны 1853—1856 гадоў з аб’яўленнем Пецярбургскай губерні на ваенным становішчы камандаваў усімі войскамі сталіцы.
Першым з яго важных рашэнняў пасля ўступлення на прастол было заключэнне Парыжскага міру ў сакавіку 1856 года. У сувязі з каранаваннем у жніўні 1856 года ён абвясціў амністыю дзекабрыстам, петрашэўцам, удзельнікам Польскага паўстання 1830—1831 гадоў, прыпыніў на 3 года рэкруцкія наборы, а ў 1857 годзе ліквідаваў ваенныя паселішчы.
Усвядоміўшы першачарговую важнасць рашэння сялянскага пытання, ён на працягу 4-х гадоў праяўляў імкненне адмяніць прыгоннае права. Прытрымваючыся ў 1857—1858 гадах «астзейскага варыянту» беззямельнага вызвалення сялян, ён у канцы 1858 года пагадзіўся на выкуп сялянамі надзельнай зямлі ва ўласнасць, гэта значыць на праграму рэформы, распрацаваную лібераламі, сумесна з аднадумцамі з серады грамадскіх дзеячаў (М. А. Мілюцін, Я. І. Растоўцаў, Ю. Ф. Самарын, У. А. Чаркаскі; Вял. кн. Алена Паўлаўна і інш.).
Пры яго падтрымцы былі прыняты Земскае палажэнне 1864 года і Гарадавое палажэнне 1870 года, Судовыя статуты 1864 года, ваенныя рэформы 1860-1870-х гадоў, рэформы народнай адукацыі, цэнзуры, адмена цялесных пакаранняў.
Аляксандр II упэўнена і паспяхова вёў традыцыйную імперскую палітыку. Перамогі ў Каўказскай вайне былі здабыты ў першыя гады яго праўлення. Удала скончылася пасоўванне ў Сярэднюю Азію (у 1865—1881 гадах у склад Расіі ўвайшла вялікая частка Туркестана). Пасля доўгага супраціву ён вырашыўся на вайну з Турцыяй 1877—1878 гадоў.
Пасля прыгнечання Польскага паўстання 1863—1864 гадоў і замаху Д. У. Каракозава на яго жыццё 4 красавіка 1866 года Аляксандр II пайшоў на саступкі ахавальнаму курсу, якія выказаліся ў прызначэнні на вышэйшыя дзяржаўныя пасты Д. А. Талстога, Ф. Ф. Трэпава, П. А. Шувалава. У 1867 годзе Аляска (Руская Амерыка) была перададзеная Злучаным Штатам.
Рэформы працягваліся, але млява і непаслядоўна, амаль усе дзеячы рэформ за рэдкім выключэннем, атрымалі адстаўку. У канцы свайго праўлення Аляксандр схіліўся да ўводзін у Расіі абмежаванага грамадскага прадстаўніцтва пры Дзяржаўным савеце.
Перажыў некалькі пакушэнняў: Каракозава (1866), Беразоўскага (1867), Салаўёва (1879), Халтурына (1880). 1 (13) сакавіка 1881 Аляксандр II быў смяротна паранены на набярэжнай Екацярынінскага канала ў Пецярбургу бомбай, кінутай нарадавольцам Ігнатам Грынявіцкім.
Зараз помнікі Аляксандру II усталяваны ў Маскве, Хельсінкі і Сафіі.
Дзеці
[правіць | правіць зыходнік]- ад 1-га шлюбу:
- сыны: Мікалай, Аляксандр III, Уладзімір, Аляксей, Сяргей і Павел
- дочкі: Аляксандра і Марыя
- ад 2-га шлюбу:
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з і Александр II // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 402–411.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118501860 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118501860 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118501860 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Мария Александровна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIIIа. — С. 636–637.
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Николай Александрович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXI. — С. 129.
- ↑ Николай Александрович // Русский биографический словарь — СПб.: 1914. — Т. 11. — С. 357–365.
- ↑ Александр III // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 411–413.
- ↑ Владимир Александрович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1892. — Т. VIа. — С. 644.
- ↑ Алексей Александрович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1905. — Т. доп. I. — С. 81. — 956 с.
- ↑ Сергий Александрович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXIXа. — С. 651–652.
- ↑ Павел Александрович // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXIIа. — С. 552.
- ↑ Мария Александровна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVIIIа. — С. 637.
- ↑ а б в г д Lundy D. R. The Peerage
- Нарадзіліся 29 красавіка
- Нарадзіліся ў 1818 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 13 сакавіка
- Памерлі ў 1881 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя ў Петрапаўлаўскім саборы
- Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
- Кавалеры ордэна Святога Георгія I класа
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
- Кавалеры ордэна Залатога руна
- Кавалеры ордэна Серафімаў
- Кавалеры Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
- Кавалеры ордэна Святога Духу
- Кавалеры ордэна Белага арла (Царства Польскае)
- Асобы
- Генерал-фельдмаршалы Расійскай імперыі
- Забітыя манархі
- Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1877—1878
- Члены Дзяржаўнага савета Расійскай імперыі
- Ахвяры рэвалюцыйнага тэрору ў Расійскай імперыі
- Ахвяры палітычных забойстваў
- Забітыя Раманавы
- Ганаровыя аматары Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Аляксандр II
- Імператары расійскія