Помнік Сібеліусу
Выгляд
| Помнік | |
| Помнік Сібеліусу | |
|---|---|
| фінск.: Sibelius-monumentti | |
| Парк Сібеліуса, помнік на заднім плане | |
| 60°10′55″ пн. ш. 24°54′48,50″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Хельсінкі |
| Скульптар | Эйла Хільтунен |
| Архітэктар | Eila Hiltunen[d] |
| Дата заснавання | 7 верасня 1967 |
| Дата пабудовы | 1967 год |
| Вышыня | 850 см |
| Матэрыял | нержавеючая сталь |
Помнік Сібеліусу (фінск.: Sibelius-monumentti) — помнік выдатнаму фінскаму кампазітару Яну Сібеліусу. Усталяваны ў парку Сібеліуса ў Хельсінкі. З’яўляецца адной з самых папулярных у турыстаў славутасцяў горада.
Помнік быў створаны Эйлай Хілтунен і адкрыты ў 1967 годзе, праз 10 гадоў пасля смерці Яна Сібеліуса, у парку, названым у яго гонар. Манумент складаецца з дзвюх частак: сімвалічнай канструкцыі з некалькіх сотняў звараных стальных труб і размешчанай побач скульптурнай выявы галавы кампазітара. Памеры канструкцыі са звараных труб складаюць 8,5 м у вышыню, 10,5 м у даўжыню і 6,5 м у шырыню. Для стварэння помніка спатрэбілася больш за 600 металічных труб агульнай масай больш 24 тон.
