Посах Асклепія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Посах Асклепія

Посах Асклепія — распаўсюджаны медыцынскі знак.

Паводле легенды, старажытнагрэчаскі бог медыцыны і лекавання Асклепій, ішоў, абапіраючыся на кій, у палац Крыцкага цара Міноса, які паклікаў яго ўваскрэсіць памерлага сына. Па дарозе посах абвіла змяя і Асклепій забіў яе. Следам з'явілася другая змяя, з травой ў роце, пры дапамозе якой ён уваскрэсіў першую змяю. Асклепій знайшоў гэтую траву і з яе дапамогай пачаў уваскрашаць памерлых.

Посах Асклепія, звычайна, быў намаляваны як драўляная палка з суччам і сімвалізаваў поувязь з зямлёй і падарожжы ўрача.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]