Перайсці да зместу

Лахцінска-Правабярэжная лінія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Правабярэжная лінія)
Лахцінска-Правабярэжная лінія
Санкт-Пецярбургскі метрапалітэн
Даўжыня, км: 14,8
Колькасць станцый: 9
Максімальная колькасць вагонаў у складзе цягніка: 8
Лахцінска-Правабярэжная лінія
Абаротны тупік
Горны інстытут
Тэатральная
Абаротны тупік
Спаская
СЗГ на 5 лінію
Дастаеўская
Лігаўскі праспект
Абаротны тупік, ПТА
СЗГ на 3 лінію
Плошча Аляксандра Неўскага
Новачаркаская
Ладажская
Праспект Бальшавікоў
Вуліца Дыбенкі
Абаротны тупік
закансерваваны тунэль 1-га шляху

Лахцінска-Правабярэжная лінія (руск.: Ла́хтинско-Правобере́жная ли́ния) (раней — Правабярэжная лінія (руск.: Правобере́жная ли́ния)) — чацвёртая лінія Пецярбургскага метрапалітэна, таксама вядомая як Аранжавая лінія, злучае поўдзень Васільеўскага вострава з паўднёва-ўсходнімі раёнамі Санкт-Пецярбурга на правым беразе Нявы. Першая цалкам падземная лінія Пецярбургскага метрапалітэна.

Да 7 сакавіка 2009 года ў склад Правабярэжнай лініі ўваходзіў участак 5-й лініі ад станцыі «Садовая» да станцыі «Каменданцкі праспект» (так званы «Прыморскі радыус»).