Праваразуменне
Праваразуменне — зыходная ступень у пазнанні прававой рэчаіснасці. Разуменне, асэнсаванне права фармуе асновы прававой культуры. Прававая культура грамадства, як і культура ў цэлым, служыць адным з паказчыкаў яго цывілізаванасці: працэс ўзнікнення і развіцця права працякае ў кантэксце развіцця прыроды грамадства.
Праваразуменне ў сучаснай навуцы
[правіць | правіць зыходнік]Сучасная дыскусія пра праблемы праваразумення ў юрыдычнай навуцы постсавецкай прасторы характарызуецца пераходам ад маністынага падыходу да тэарэтычнага даследавання, які патрабуе прызнання праўдзівасці і ўніверсальнасці агульнага метаду пазнання рэчаіснасці (матэрыялістычнай дыялектыкі), да плюралістычнага, які дапускае разнастайнасць пазнавальных сістэм адпаведна светапоглядным устаноўкам даследчыка. Таму ў абставінах своеасаблівай творчай свабоды ў прававой навуцы склаліся розныя напрамкі ў тэорыі праваразумення (маральнае, нарматыўнае, сацыялагічнае, інтэгратыўнае і інш.), замяніўшыя традыцыйнае для савецкай дактрыны «вузканарматыўнае» ўяўленне пра права.
Суб'екты і аб'екты праваразумення
[правіць | правіць зыходнік]Суб'ектам праваразумення заўсёды выступае канкрэтны чалавек, напрыклад: а) грамадзянін, які валодае мінімальным прававым кругаглядам, альбо грамадзянін, які наўпрост сутыкнуўся з праблемамі правы; б) юрыст-прафесіянал, які мае дастатковыя веды аб праве, здольны ўжываць і тлумачыць прававыя нормы; в) вучоны, чалавек з абстрактным мысленнем, які займаецца вывучэннем права, валодае сумай гістарычных і сучасных ведаў, здольны да інтэрпрэтацыі не толькі нормаў, але і прынцыпаў права, які валодае пэўнай метадалогіяй даследавання. Таму праваразуменне заўсёды з'яўляецца суб'ектыўным, арыгінальным, хоць ўяўленні аб праве могуць супадаць у асобных людзей і розных катэгорый грамадства.
Аб'ектам праваразумення можа быць права ў планетарным маштабе, права канкрэтнага грамадства, галіна ці інстытут права, асобныя прававыя нормы. Пры гэтым веды аб асобных структурных элементах экстрапалююцца на права ў цэлым. Важную пазнавальную нагрузку тут нясуць навакольнае асяроддзе і грамадскія з'явы, якія ўзаемадзейнічаюць з правам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Соколова А. А. Социальные аспекты правообразования Архівавана 5 сакавіка 2016..
- Таранченко Е. Ю. Правопонимание в постсоветскую эпоху: Обзор основных концепций / Е. Ю. Таранченко. // Кодекс info. — 2003.