Правінцыя Авадзі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карта гістарычных абласцей Японіі — вылучана вобласць Авадзі

Ава́дзі (яп.: 淡路国 Авадзі но куні?) ці Тансю (яп.: 淡州?) — гістарычная вобласць Японіі на востраве Авадзі паміж астравамі Хонсю і Сікоку, якая адносілася да рэгіёну Нанкайда. Правінцыя знаходзілася на тэрыторыі сучаснай прэфектуры Хіёга.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Летапіс «Кодзікі» (712) сцвярджае, што востраў Авадзі быў створаны першым з усіх астравоў Японскага архіпелага. Магчыма, гэта звязана з тым, што менавіта на Авадзі ўзнік культ Ідзанагі — бажаства, якое стварыла, паводле легенды, Японскія астравы.

Правінцыя была ўтворана ў VII ст. У старажытнасці назва вобласці запісвалася іерогліфамі 淡道. Назва азначае «шлях у Ава» (востраў служыў прамежкавым звяном пры пераправе ў правінцыю Ава на востраве Сікоку). Старажытная сталіца правінцыі меркавана знаходзілася недалёка ад горада Мінаміявадзі, аднак дакладныя археалагічныя доказы пакуль не знойдзены.

Востраў Авадзі часта служыў месцам палітычнай ссылкі. Так, напрыклад, імператар Дзюнін пасля адрачэння правёў астатак жыцця на Авадзі.

У эпоху Эда вобласцю кіраваў клан Хацісука з горада Такусіма ў вобласці Ава.

Калі ў Японіі былі ўведзены прэфектуры, з-за палітычных рознагалоссяў паміж Такусіма і Авадзі жыхары Авадзі аддалі перавагу адносіцца да прэфектуры Хіёга, а не да прэфектуры Такусіма.

Паветы[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхара (паўднёвая частка вострава)
  • Цуна (паўночная частка вострава)