Рэджа-ды-Калабрыя (правінцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Правінцыя Рэджа-Калабрыя)
Рэджа-ды-Калабрыя
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Італія
Уваходзіць у Калабрыя
Адміністрацыйны цэнтр
Дата скасавання 31 снежня 2014
Глава Джузэпэ Рафа[d]
Насельніцтва
  • 522 127 чал. (31 снежня 2022)
Плошча
  • 3 210,37 км²
Рэджа-ды-Калабрыя на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 IT-RC
Код аўтам. нумароў RC
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Рэджа-ды-Калабрыя (італ.: Provincia di Reggio Calabria, сіц.: pruvincia di Riggiu Calabbria) — скасаваная правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Калабрыя. З 2016 года на яе месцы ўтвораны метрапалітэнскі горад Рэджа-ды-Калабрыя. Правінцыя размешчана паміж Іанічным морам на ўсходзе і Тырэнскім морам на поўдні і на захадзе на беразе Месінскага праліва. Узбярэжжа Тырэнскага мора носіць назву Costa Viola з-за колеру мора падчас заходу. На поўнач ад Рэджа-ды-Калабрыі знаходзяцца правінцыі Віба-Валентыя і Катандзара.

Правінцыя пакрыта лясамі з пераважна каштанамі, бярозамі, каменнымі дубамі, піхтамі. Рэчышча горных рэк і прыбярэжныя скалы пакрыты папаратнікавымі, дрокавымі, сунічнымі дрэвамі, міртамі, алеандрамі, індыйскай апунцыяй. Горныя патокі на беразе Тырэнскага мора з’яўляюцца характэрнай асаблівасцю рэгіёна.

Большую частку правінцыі займае нацыянальны парк Аспрамонтэ, які выходзіць як да Тырэнскага, так і да Іанічнага мораў.