Тэрама (правінцыя)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Правінцыя Тэрама)
Тэрама
Герб
Герб
Краіна  Італія
Уваходзіць у Абруцы
Адміністрацыйны цэнтр
Глава Вальтэр Катара[d]
Насельніцтва
  • 308 892 чал. (студзень 2019)[1]
Плошча
  • 1 947,64 км²
Тэрама на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 IT-TE
Паштовыя індэксы 64100
Код аўтам. нумароў TE
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэрама (італ.: Provincia di Teramo) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Абруцы. Адміністрацыйны цэнтр — Тэрама. Правінцыя Тэрама знаходзіцца на беразе Адрыятычнага мора. На поўначы яна мяжуе з рэгіёнам Марке, на захадзе — з правінцыяй Л’Акуіла, на поўдні — з правінцыяй К’еці. Для заходняй часткі правінцыі характэрны горны рэльеф з максімальнымі вышынямі каля трох тысяч метраў, усходняя частка ўяўляе сабой пясчаныя марскія пляжы. Асноўнымі горнымі масівамі правінцыі з’яўляюцца Лага і Гран-Саса.

Па тэрыторыі правінцыі працякаюць рэкі Тронта, Вамана, Тордзіна і Вецола. Рака Вамана ўтварае возера Кампатоста.

Сталіцай правінцыі з’яўляецца горад Тэрама, размешчаны паміж 20 км ад узбярэжжа і 40 км ад гор.

Правінцыя была ўтворана ў 1806 годзе каралеўствам Неапаль, калі рэгіён быў падзелены на правінцыі Л’Акуіла і Тэрама. У 1927 годзе частка правінцыі Тэрама адышла новаўтворанай правінцыі Пескара.

Зноскі

  1. http://demo.istat.it/bilmens2019gen/index02.html Праверана 13 жніўня 2020.