Празароцкая дзіцячы сад–сярэдняя школа імя І. Ц. Буйніцкага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ДУА «Празароцкая дзіцячы сад–сярэдняя школа імя І. Ц. Буйніцкага»
Заснавана 1885
Тып дзяржаўная ўстанова адукацыі
Адрас Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, аг. Празарокі, вуліца Цэнтральная, д. 24 А.
Сайт prozoroki.rooglub.gov.by(бел.) 

Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Празароцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа імя І. Ц. Буйніцкага» — установа сярэдняй адукацыі ў аграгарадку Празароках Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Школа, 1930 год

Гісторыя школы пачынаецца з XVII стагоддзя, калі манахі заснавалі ў Празароках францысканскі кляштар. Пры кожным кляштары ў той час існавала школа.

У 1885 годзе у аграгарадку з’явілася гмінная школа. Яна ўтрымлівалася за кошт дзяржаўнага казначэйства і сялян.

У 1900 годзе было адкрыта народнае вучылішча. У сярэднім настаўнік у той час праводзіў 30 урокаў у тыдзень, гадавы заробак складаў 360 рублёў. У 1900—1901 навучальным годзе вучылішча наведвалі 57 хлопчыкаў і 7 дзяўчынак. Навучальны год працягваўся 127 дзён.

У 1920—1930 гадах у Празароках дзейнічала школа з сямігадовым тэрмінам навучання.

У другой палове 1930-х гадоў для сямігодкі быў пабудаваны новы будынак, у якім было 7 класных пакояў, вестыбюль, калідор, настаўніцкая і кватэра для дырэктара з асобным уваходам. У школе карысталіся наступнымі падручнікамі: «Біблія», «Слова божае», «Агародніцтва», «Анатомія чалавека». Навучанне вялося на польскай мове. У школе навучалася больш за 200 дзяцей.

Са студзеня 1940 года выкладанне вялося на рускай і беларускай мовах. У 1947 годзе школа набыла статус сярэдняй.

У 1950-х гадах установа адукацыі размяшчалася ў 3-х драўляных будынках, адзін з якіх быў двухпавярховым. На першым паверсе размяшчаліся настаўніцкая, бібліятэка, кабінет дырэктара, на другім — 3 класныя пакоі.

У 1964 годзе быў пабудаваны сучасны будынак школы[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Берніковіч, Д. Школа з багатай гісторыяй / Д. Берніковіч // Витебские вести. — 2014. — 15 нояб. — С. 10.
  • Гінько, В. Слова краязнаўцы / В. Гінько // Літаратура і мастацтва. — 2012. — 2 лістап. — С. 22.
  • Ляшук, С. Зорачкі з Празарок / С. Ляшук // Витебские вести. — 2015. — 2 июля. — С. 10.
  • Сідаровіч, Г. У краіне празораў / Г. Сідаровіч // Настаўніцкая газета. — 2018. — 2 чэрв. — С. 16.