Практыка (філасофія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Практыка, філасофія)

Практыка (стар.-грэч.: πράξις «дзейнасць») — мэтазгодная і мэтанакіраваная дзейнасць. Практыка — гэта дзейнасць, якую суб'ект ажыццяўляе для дасягнення вызначанай, загадзя пастаўленай мэты.

Практыка мае грамадска-гістарычны характар і залежыць ад узроўню развіцця грамадства, яго сацыяльна-класавай структуры; мэты практычна дзеючага суб'екта, у канчатковым выніку, заўсёды вызначаецца грамадствам.

Структура практыкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Аб'ект — тое, на што накіравана дзеянне.
  • Суб'ект — той, хто здзяйсняе дзеянне.
  • Мэта — тое, дзеля чаго здзяйсняецца дзеянне.
  • Вынік — тое, што атрымліваецца па заканчэнні дзеяння.
  • Сродак — тое, з дапамогай чаго ажыццяўляецца дзеянне.

Віды практыкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Духоўная практыка: ёга, ісіхазм, суфізм — практыка індывідуальнага самаўдасканалення.
  2. Рэлігійная практыка — практыка калектыўнага ўдасканалення.
  3. Вытворчая практыка — практыка пераўтварэння прыроды.
  4. Сацыяльная практыка — практыка падтрымання грамадства.
  5. Навучальная практыка — практыка фармавання суб'ектаў грамадства.
  6. Медыцынская практыка — практыка пераўтварэння чалавечай прыроды.
  7. Дызайн практыка — практыка пераўтварэння і развіцця візуальнай мовы для захоўвання і перадачы інфармацыі ў рамках пэўнага соцыума або чалавецтва ў цэлым.