Перайсці да зместу

Пранясі, Божа, хмару

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пранясі, Божа, хмаруM:
Жанр дакументальны фільм
Сцэнарыст
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 52 хв.
Краіна
Мова руская
Год 1990

«Пранясі́, бо́жа, хма́ру» (руск.: Пронеси, боже, хмару) — беларускі дакументальны фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») у 1990 годзе.[1]

Спяваюць народныя выканаўцы Віцебскага Паазер’я і Гродзеншчыны.

Над фільмам працавалі

[правіць | правіць зыходнік]
  • сцэнарыст-этнамузыколаг — Зінаіда Мажэйка
  • рэжысёр-аператар — Алег Шклярэўскі
  • гукааператары — Леанід Вяжневец, Ігар Чумакоў
  • рэдактар — Уладзімір Мароз
  • дырэктар — Таццяна Афанасьева

Фільм адзначаны дыпломам «Лепшы фільм аб нацыянальным музычным фальклоры» на V Міжнародным кінафестывалі візуальнай антрапалогіі ў Пярну ў 1991 годзе, дыпломам «Бронзани витез» у катэгорыі дакументальных фільмаў на II міжнародным фестывалі «Залаты Віцязь» у Югаславіі ў 1993 годзе.

Аўтарскі калектыў у складзе З. Мажэйка, Н. Савы і А. Шклярэўскага за стварэнне цыкла музычна-этнаграфічных кінафільмаў (у т. л. «Пранясі, божа, хмару») у 1994 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. 1990 - Пранясі, Божа, хмару [дак. фільм](недаступная спасылка). #Этнаўсё. Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2020. Праверана 20 чэрвеня 2020.