Прасека

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Прасека пад будучую аўтадарогу КінешмаАстроўскае

Прасека — вузкая паласа, якую прасякаюць у лесе з мэтай абазначэння межаў лясных кварталаў, пры тапаграфічнай здымцы, розных пошуках, пракладцы ліній электраперадач, трубаправодаў, для прасоўвання войскаў і баявой тэхнікі, для абароны лесу ад пашкоджанняў пажарамі і інш.

Пры лесаўпарадкаванні(руск.) бел. праводзяць прасечку і расчыстку квартальных прасек на шырыню 0,5 метраў, а пашырэнне іх да 4 метраў ажыццяўляецца ў наступныя гады работнікамі лясгаса[1].

У раўнінных лясах прасека падзяляе лес на кварталы, якія з'яўляюцца гаспадарчымі адзінкамі. Звычайна шырыня прасекі 2-6 метраў, але часам супрацьпажарныя прасекі і прасекі, служачыя дарогамі, маюць шырыню да 10 метраў і больш[2].

Зноскі

  1. Энциклопедия лесного хозяйства — М.: ВНИИЛМ(руск.) бел., 2006. — Т. 2. — С. 350. — 416 с. — ISBN 5-94737-023-9.
  2. Просека // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.