Пажар
Выгляд
Пажар | |
---|---|
![]() | |
З'яўляецца непасрэднай прычынай | дым, разбурэнне[d] і руіны |
Апрацоўваецца, змякчаецца ці кіруецца | пажарная сігналізацыя[1] |
![]() |
Пажар — некантралюемы працэс гарэння, які наносіць матэрыяльны ўрон, шкоду жыцця і здароўю грамадзян, інтарэсам грамадства і дзяржавы.
Прычыны ўзнікнення пажараў
[правіць | правіць зыходнік]- неасцярожнае абыходжанне з агнём;
- невыкананне правілаў эксплуатацыі вытворчага абсталявання і электрычных прылад;
- самазагаранне рэчываў і матэрыялаў;
- разрады статычнай электрычнасці;
- навальнічныя разрады;
- падпалы, баявыя дзеянні;
- сонечны прамень, дзеючы праз ўсялякія аптычныя сістэмы.
Віды пажараў паводле мест ўзнікнення
[правіць | правіць зыходнік]
- пажары на транспартных сродках;
- стэпавыя і палявыя пажары;
- падземныя пажары на шахтах і рудніках;
- тарфяныя і лясныя пажары;
- тэхнагенныя пажары (пажары ў цыстэрнах і рэзервуарах, на электрастанцыях);
- пажары ў будынках.
Прадухіленне і барацьба с пажарамі
[правіць | правіць зыходнік]Меры прадухілення пажараў дзеляцца на прафілактычныя і пажаратушэнне. Для папярэджаня аб пажарах існуе пажарны апавяшчальнік.
Найбольш даступнымі сродкамі тушэння загаранняў і пажараў з’яўляюцца вада, пясок, ручныя вогнетушыльнікі, азбеставыя і брызентавыя посцілкі, а таксама галінкі дрэў і адзенне.
Буйныя пажары
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пажар