Праспект Перамогі (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Праспект Перамогі (да 1985 года — Смаленскі праспект) — магістраль у паўднёва-ўсходняй частцы Віцебска ў Першамайскім раёне. Даўжыня — 2800 м ад Маскоўскага праспекта да мікрараёна Поўдзень-7A. Праспект пачаў фармавацца ў 1970-х гадах на тэрыторыі ўрочышча Сакольнікі. Забудаваны пераважна дзевяціпавярховымі дамамі. Перасякае праспект Будаўнікоў, вуліцы Воінаў Інтэрнацыяналістаў, Чкалава і Медыцынскую. Сустрэчныя поласы руху праезжай часткі падзеленыя траўнікам.

На скрыжаванні з праспектам Будаўнікоў размешчаны Лядовы палац спорту. На ўчастку паміж праспектам Будаўнікоў і вуліцай Воінаў Інтэрнацыяналістаў да праспекта прымыкае парк 1000-годдзя.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1