Перайсці да зместу

Праспект Чарняхоўскага (Віцебск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праспект Чарняхоўскага
Віцебск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Горад Віцебск
Працягласць
  • 2 км
Паштовы індэкс 210027
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Праспект Чарняхоўскага — адна з асноўных радыяльных магістраляў горада Віцебска. Праспект размешчаны на поўдні горада, у Першамайскім раёне. Праспект Чарняхоўскага пачынаецца ад плошчы Перамогі, і заканчваецца мастом імя Шмырова праз раку Лучоса і Зялёнагурскай вуліцай. Мае працягласць 2 км, шырыню — 38-40 метраў. Па цэнтры праспекта пракладзена трамвайная лінія. Праспект названы ў гонар савецкага военачальніка, двойчы Героя Савецкага Саюза, генерала арміі І. Д. Чарняхоўскага, які прымаў удзел у вызваленні Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Фарміраванне праспекта пачалося ў XIX стагоддзі. У тыя часы забудова вуліцы была драўлянай. Да 1922 года вуліца называлася Лучоскай. З 1924 па 1938 год вуліца насіла імя яўрэйскага паэта Морыса Вінчэўскага. Потым, да 1947 года ізноў называлася Лучоскай. Забудова праспекта праводзілася ў 1960—64 гадах 4-5-павярховымі цаглянымі жылымі дамамі. З 1966 года праспект Чарняхоўскага забудоўваўся буйнапанэльнымі дамамі. У 1980-х гадах на ўчастку ад праспекта Будаўнікоў да моста Шмырова, пабудавана некалькі 9-павярховых жылых дамоў. У 1995—97 гадах з будынка былога пажарнага дэпо была перабудавана царква св. Георгія Перамаганосца. У 2004 годзе завершана будаўніцтва 16-павярховага будынка гасцініцы «Лучоса».

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз.