Перайсці да зместу

Пратэсты ў Бангладэш (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пратэстная дэманстрацыя.

З чэрвеня 2024 года Бангладэш ахапілі пратэсты студэнтаў універсітэтаў. Першапачаткова дэманстранты патрабавалі змены традыцыйнай квотнай сістэмы ў сферы найму на працу ў дзяржаўныя органы[1][2].

Дэманстрацыі пачаліся ў адказ на прызнанне Вярхоўным судом незаконнасці ўрадавага цыркуляра аб адмене 30% квоты для нашчадкаў змагароў за свабоду на дзяржаўных працах[3][4]. Цыркуляр быў выдадзены на фоне аналагічных пратэстаў у 2018 годзе[5] .

Першапачаткова незадаволенасць захоўвалася толькі ў інтэрнеце, дзе карыстальнікі сацыяльных сетак заклікі да «яшчэ аднаго 2018 года». Першыя акцыі пратэсту былі арганізаваны ў пачатку чэрвеня, у асноўным ў сталіцы Даке. Пазней яны былі спынены з-за Ід-уль-Адха і летніх вакацый. 1 ліпеня студэнцкія дэманстрацыі аднавіліся. Адначасна выкладчыкі дзяржаўных універсітэтаў аб’явілі забастоўку ў знак пратэсту супраць новай універсальнай пенсійнай схемы[6]. Спачатку да акцый далучыліся дзяржаўныя ўніверсітэты[7], а затым і прыватныя[8]. 7 ліпеня пратэстоўцы пачалі агульнанацыянальную блакаду аўтамабільных і чыгуначных дарог[9].

Пасля актаў гвалту з боку сілавікоў пратэстны рух пашырыўся, стаў больш палітызаванымі. Урад зачыніў усе навучальныя ўстановы, абвясціў агульнанацыянальны каменданцкі час[10][11][12][13], прыцягнуў да падаўлення беспарадкаў армію і адключыў Інтэрнэт, што фактычна ізалявала Бангладэш ад астатняга свету[14] [15].

Як паведамляе Reuters, станам на 20 ліпеня колькасць загінулых складае не менш за 114 чалавек[16][17].

  1. Hasan. Why is the Bangladesh Government Unable to Quell Ongoing Students Protests?. The Diplomat (15 ліпеня 2024). Праверана 16 July 2024.
  2. The Quota Reform Protest In Bangladesh Is Much More Than It Seems (англ.). thediplomat.com. Праверана 21 ліпеня 2024.
  3. What's behind Bangladesh's violent quota protests?. aljazeera.com. Al Jazeera (16 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 17 July 2024. Праверана 17 July 2024.
  4. Cancellation of 30pc quota for freedom fighters' children in civil service illegal: HC (англ.). The Daily Star (5 чэрвеня 2024). Праверана 15 July 2024.
  5. 2024 Bangladesh Quota Reform Movement – The Diplomat. thediplomat.com. Праверана 14 July 2024.
  6. Teachers' protest over pension scheme: No classes, exams at DU for third straight day. The Daily Star (3 ліпеня 2024).
  7. Universities outside Dhaka also heat up with quota movement. Daily Sun (15 ліпеня 2024).
  8. Private university students join Quota Reform Movement protests. The Daily Star (15 ліпеня 2024).
  9. "Deadly unrest over job quotas grips Bangladesh". BBC. No. 17 July 2024.
  10. A Faux Pas by Bangladesh's PM Has Morphed a Small Protest Into a Nationwide Movement (англ.). The Wire. Праверана 20 ліпеня 2024.
  11. Bangladesh students clash in job quota protests, at least 100 injured. Reuters (15 ліпеня 2024).
  12. Student protests turn deadly in Bangladesh: what’s fuelling the fury? (англ.). South China Morning Post (18 ліпеня 2024). Праверана 20 ліпеня 2024.
  13. Regan. Bangladesh has erupted over jobs reserved for the children of ‘freedom fighters.’ Here’s what you need to know (англ.). CNN (19 ліпеня 2024). Праверана 20 ліпеня 2024.
  14. Bangladesh to impose curfew, deploy army as protests widen, communications disrupted. Reuters (19 ліпеня 2024).
  15. Ramachandran. Bangladesh Internet in ‘Total Shutdown’ Amid Student Protests and Dozens of Deaths: ‘Things Are Really Turning Bad’ (англ.). Variety (19 ліпеня 2024). Праверана 20 ліпеня 2024.
  16. Bangladesh extends curfew ahead of court hearing on controversial job quotas. Reuters (20 ліпеня 2014).
  17. Bangladesh student protests: Why is the government facing public anger? (англ.). www.bbc.com. Праверана 20 ліпеня 2024.