Перайсці да зместу

Пратэсты ў Кеніі (2024)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пратэсты ў Кеніі
Пратэсты ў Найробі, 26 чэрвеня.
Дата з 18 чэрвеня 2024
Месца  Кенія
Мэты · адмена новага фінансавага законапраекта (да 27 чэрвеня)

· адстаўка прэзідэнта Уільяма Рута (з 27 чэрвеня)

Характарыстыка вулічныя пратэсты і беспарадкі, дэманстрацыі, інтэрнет-актывізм
Статус працягваюцца
Дадзеныя саступкі
адмена законапраекта
Бакі канфлікту
Страты
Загінулабольш за 50
Параненабольш за 230

З чэрвеня 2024 года Кенію ахапілі масавыя пратэсты супраць законапраекта аб павышэнні падаткаў[4]. Дэманстранты ўзялі штурмам будынак парламента, пасля чаго прэзідэнт Уільям Рута адхіліў законапраект[5]. Тым не менш, пратэсты працягнуліся і хутка перараслі ў беспарадкі. Удзельнікі акцый запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта[6][7][8].

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Напярэдадні пратэстаў быў высунуты фінансавы законапраект, які прадугледжваў[9][10]:

  • Увядзенне «экалагічнага збору» на ўсе імпартныя тавары, якія наносяць шкоду навакольнаму асяроддзю (гігіенічныя пракладкі, падгузнікі, матацыклы, шыны, пластыкавыя ўпакоўкі, электронныя прылады, аўдыявізуальнае абсталяванне для запісу, радыёабсталяванне і электроннае абсталяванне).
  • Змяненне падатковага статусу звычайнага хлеба, транспарціроўкі цукровага трыснёга з ферм на млыначныя заводы, мабільных тэлефонаў мясцовай зборкі, электрычных ровараў, сонечных і літый-іённых батарэй і электробусаў з вызваленых ад падаткаў на стандартныя, што прадугледжвае ўвядзенне ПДВ у памеры 16 %.
  • Змена парадку разліку акцызаў на алкагольныя напоі, цыгарэты і тытунёвыя вырабы.
  • Увядзенне акцызу ў памеры 25% на раслінны і насенны алей і 5% пошліны або 27 000 шылінгаў за тону на вугаль (у залежнасці ад таго, што вышэй).
  • Павелічэнне збору на ўтрыманне дарог з 18 да 25 шылінгаў за літр паліва.
  • Павышэнне стаўкі акцызаў да 20% на аперацыі з фінансавымі паслугамі, тэлефоннымі і інтэрнэт-паслугамі, латарэямі, букмекерскімі паслугамі, гульнямі, рэкламай у інтэрнэце і сацыяльных сетках.

Гэты фінансавы законапраект з’яўляецца першым у серыі падатковых рэформаў, заснаваных на сярэднетэрміновай стратэгіі даходаў (MTRS), распрацаванай і апублікаванай Міністэрствам нацыянальнага казначэйства і эканамічнага планавання ў 2023 годзе. Праз MTRS меркавалася павялічыць долю ўскосных падаткаў у ВУП з 13,5% да мінімум 20% з 2024 па 2027 год. Лічбы MTRS заснаваныя на ацэнцы Міжнароднага валютнага фонду, згодна з якой патэнцыял Кеніі складае 25% суадносін ускосных падаткаў і ВУП[11].

Першапачаткова незадаволенасць абмяжоўвалася гнеўнымі відэа і каментарамі на платформах сацыяльных сетак. У маі карыстальнікамі сталі форсіць хэштэг #RejectFinanceBill2024, які першапачаткова ўзнік на TikTok, а потым распаўсюдзіўся на X. У далейшым ён трапіў у Instagram і WhatsApp[12]. Інтэрнет-актывісты імкнуліся заклікаць парламентарыяў прагаласаваць супраць законапраекта[13][14].

18 чэрвеня пачаліся вулічныя пратэсты, якія ўзначалілі ў асноўным маладыя актывісты і праваабаронцы[15][16]. У той дзень на вуліцы сталіцы Найробі выйшлі сотні кенійцаў. Яны патрабавалі ад дэпутатаў прагаласаваць супраць законапраекта (галасаванне было запланавана на 20 чэрвеня ў другім чытанні). Акцыі ў асноўным насілі мірны характар. Аднак так як дэманстрацыі былі несанкцыяваны, то паліцыянты прыступілі да разгону[17], быў ужыты слезацечны газ. 210 чалавек былі арыштаваныя[18], але на наступны дзень, дзякуючы ціску з боку палітыкаў, праваабаронцаў і Amnesty International, усіх іх вызвалілі[19].

Тым часам бюджэтны камітэт прапанаваў шэраг паправак да законапраекта, выключыўшы з яго некаторыя спрэчныя раздзелы[20][21]. Аднак гэта не прадухіліла працяг пратэстаў[22]. 20 чэрвеня акцыі адбыліся ў 19 з 47 акругаў краіны, уключаючы сталіцу Найробі і гарады Мамбаса, Кісуму, Элдарэт і іншыя[23]. У той жа дзень, па выніку галасавання, большасць парламентарыяў падтрымалі законапраект[24].

Для стрымлівання пратэстаў паліцыя ўжыла вадамёты і слезацечны газ. Былі таксама заявы аб выкарыстанні баявых патронаў. Некалькі чалавек загінулі[25][26]. У адказ на гібель пратэстоўцаў дэманстранты абвясцілі «7 дзён гневу» і заклікалі да нацыянальнай забастоўкі 25 чэрвеня ў знак пратэсту супраць жорсткасці паліцыі[27][28]. 23 чэрвеня Урад Кеніі заявіў, што гатовы да размоў з незадаволенымі[29][30], але дэманстранты адхілілі прапанову[31]. На наступны дзень улады паведамлі, што даюць дазвол на запланаваную агульнанацыянальную акцыю пратэсту 25 чэрвеня[32].

У дзень забастоўкі шматтысячны натоўп прарваў паліцэйскія барыкады і пранік у парламенцкі комплекс. Паліцыя адкрыла агонь баявымі патронамі. Пратэстоўцамі была падпалена частка будынкаў парламента[33]. На гэтым фоне стала вядома, што для падтрымання парадку на вуліцах будзе задзейнічана армія[34]. На настурны дзень прэзідэнт Уільям Рута заявіў, што не падпіша законапраект[35]. Нягледзячы на гэта, пратэстны рух працягнуўся[36][35]. Неўзабаве па ўсёй краіне прайшлі акцыі з заклікамі да адстаўкі Рута[37].

2 ліпеня ў Найробі адбыліся сутыкненні паміж паліцыяй і дэманстрантамі[8]. Пратэстоўцы забарыкадавалі Waiyaki Way, галоўную дарогу праз цэнтр Найробі, і кідалі камяні ў сілавікоў. Праваахоўнікі ўжылі супраць іх слезацечны газ[7][38][6]. 11 чэрвеня на дзяржаўным брыфінгу прэзідэнт Рута распусціў свой кабінет міністраў[39]. На наступны дзень студэнты-пратэстоўцы перакрылі галоўную шашу. Дэманстранты абвінавацілі паліцыю ў забойстве ўдзельнікаў пратэстаў[40]. 16 чэрвеня акцыі з патрабаваннем адстаўкі Рута прайшлі ў Найробі, Мамбасе, Кісуму і Элдарэце. Адбыліся сутычкі з сіламі бяспекі[41].

Станам на 21 чэрвеня больш за 50 чалавек[42][43][44][45] загінулі і 230 пацярпелі[26][46].

Міжнародная рэакцыя

[правіць | правіць зыходнік]

25 чэрвеня генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў паліцыю і сілы бяспекі Кеніі «праяўляць стрыманасць», заявіўшы, што ён «глыбока заклапочаны» гвалтам з боку сілавікоў[34]. ЗША заклікалі да спакою, а 13 іншых краін, уключаючы Канаду, Германію і Вялікабрытанію, выказалі «асаблівае ўзрушэнне» падзеямі[47].

  1. "Protests in Kenya: Gen Z takes to the streets". Deutsche Welle. Архівавана з арыгінала 11 July 2024. Праверана 23 June 2024.
  2. Communist Party of Kenya (18 June 2024). "Unmasking Ruto's Betrayal and Mobilizing for Kenya's Sovereignty and Justice". Black Agenda Report. Архівавана з арыгінала 19 June 2024. Праверана 25 June 2024.
  3. Ochieng (20 June 2024). "Mass protests against Kenyan President Ruto's IMF-dictated Finance Bill". Архівавана з арыгінала 21 June 2024. Праверана 25 June 2024.
  4. Kenya Gazzette Supplement(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 June 2024. Праверана 26 June 2024.
  5. President Ruto directs Sh346 billion budget cut after Finance Bill rejection (англ.). Business Daily (28 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 29 June 2024. Праверана 30 чэрвеня 2024.
  6. а б Tear gas, stones and flames as Kenya protesters say 'Ruto must go!'. Reuters (3 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 5 July 2024. Праверана 3 July 2024.
  7. а б Kenya police clash with protesters as tax bill unrest continues. Al Jazeera (2 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 2 July 2024. Праверана 3 July 2024.
  8. а б Protests continue in Kenya as some are now calling for the president to step down. Washington Times (2 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 2 July 2024. Праверана 3 July 2024.
  9. Finance Bill 2024 – Nairobi. Parliament of Kenya (13 мая 2023). Архівавана з першакрыніцы 14 June 2024. Праверана 21 June 2024.
  10. Finance Bill 2024 KPMG Analysis. KPMG (13 мая 2024). Архівавана з першакрыніцы 20 June 2024. Праверана 21 June 2024.
  11. Mathini, Alex; Mwangi, Lynet; Githanda, Samuel (20 September 2023). "Kenya: The Medium-Term Revenue Strategy". Архівавана з арыгінала 20 June 2024. Праверана 21 June 2024.
  12. Njuguna, Nyambura; Njugi, Frank (21 June 2024). "#RejectFinanceBill2024: The Political Awakening of Kenya's Gen Z". The Elephant. Архівавана з арыгінала 21 June 2024. Праверана 26 June 2024.
  13. "The rise of Africa's Gen Zs: From TikTok, X to the streets | Business News Africa". Financial Fortune Media [амерыканская англійская]. 22 June 2024. Архівавана з арыгінала 11 July 2024. Праверана 24 June 2024.
  14. "From TikTok To Teargas: How Social Media Fuelled Kenya's Massive Anti-Tax Protests". WeeTracker(англ.). 20 June 2024. Архівавана з арыгінала 21 June 2024. Праверана 24 June 2024.
  15. Mwaura, Job (22 June 2024). "Kenya protests: Gen Z shows the power of digital activism – driving change from screens to the streets". The Conversation [амерыканская англійская]. Архівавана з арыгінала 24 June 2024. Праверана 25 June 2024.
  16. Otieno, Otieno; Anyanzwa, James (22 June 2024). "Kenya anti-tax protests unveil youth verve that could change region's future politics". The EastAfrican(англ.). Архівавана з арыгінала 23 June 2024. Праверана 23 June 2024.
  17. "Kenya scraps some tax hike proposals as protesters rally in Nairobi". Al Jazeera(англ.). 18 June 2024. Архівавана з арыгінала 18 June 2024. Праверана 19 June 2024.
  18. Musambi, Evelyne (18 June 2024). "More than 200 arrested in Kenya protests over proposed tax hikes in finance bill". Associated Press(англ.). Архівавана з арыгінала 18 June 2024. Праверана 19 June 2024.
  19. Musau, Dennis (23 June 2024). "Amnesty calls for immediate release of all content creators arrested over Finance Bill demos". Citizen Digital [англійская]. Архівавана з арыгінала 11 July 2024. Праверана 26 June 2024.
  20. Obura, Fred (18 June 2024). "Parliamentary Committee Amends Finance Bill amid Protests in Nairobi". Kenyan Wall Street [амерыканская англійская]. Архівавана з арыгінала 21 June 2024. Праверана 20 June 2024.
  21. Omondi, Dominic (18 June 2024). "Finance Bill: MPs drop 'punitive' taxes as Kenyans protest". Business Daily(англ.). Архівавана з арыгінала 20 June 2024. Праверана 20 June 2024.
  22. "Occupy Parliament: Kenya protests go global as 'Football Twitter' shows support". Citizen Digital [англійская]. 20 June 2024. Архівавана з арыгінала 20 June 2024. Праверана 24 June 2024.
  23. "Kenya's anti-tax demos spread across cities and towns". Nation(англ.). 20 June 2024. Архівавана з арыгінала 24 June 2024. Праверана 26 June 2024.
  24. Ndege, Adonijah (20 June 2024). "BREAKING: Kenya's Finance Bill passes second reading despite protests". TechCabal [амерыканская англійская]. Архівавана з арыгінала 20 June 2024. Праверана 20 June 2024.
  25. Mwangi, Monicah; Kahinju, Jefferson (20 June 2024). "Police fire tear gas, water cannon at anti-tax protestors in Nairobi". Reuters. Праверана 26 June 2024.
  26. а б Holland, Hereward; Kahinju, Jefferson (21 June 2024). "One person killed, over 200 injured in Kenya anti-tax demonstrations". Reuters(англ.). Праверана 21 June 2024.
  27. Ogetta, Daniel (21 June 2024). "Seven days of rage declared over fatal shooting of anti-tax protester". Nation(англ.). Архівавана з арыгінала 24 June 2024. Праверана 24 June 2024.
  28. Madowo, Larry (24 June 2024). "Concerns over missing protesters as Kenya erupts in tax hike demonstrations". CNN(англ.). Архівавана з арыгінала 26 June 2024. Праверана 24 June 2024.
  29. "Kenya's Ruto ready for 'conversation' with protesters". RFI(англ.). 23 June 2024. Архівавана з арыгінала 23 June 2024. Праверана 23 June 2024.
  30. "Kenya's Ruto agrees 'for conversation' with protesters over tax hikes". Al Jazeera(англ.). 23 June 2024. Архівавана з арыгінала 23 June 2024. Праверана 23 June 2024.
  31. "Ruto Ready For 'Conversation' With Youth Protesters, Says Kenya's Presidency". Channels Television. 23 June 2024. Архівавана з арыгінала 23 June 2024. Праверана 23 June 2024.
  32. Mwaniki, Philip (24 June 2024). "'Go ahead, demonstrate but...' Govt allows Tuesday's planned nation-wide anti-Finance Bill protests". Citizen Digital [англійская]. Архівавана з арыгінала 25 June 2024. Праверана 24 June 2024.
  33. Ndungu, Tonny (25 June 2024). "Kenya protesters breach parliament barricade, enter compound". Citizen Digital [англійская]. Архівавана з арыгінала 25 June 2024. Праверана 25 June 2024.
  34. а б Madowo, Larry (25 June 2024). "Kenya's president calls protests 'treasonous' after police fire live rounds at demonstrators". CNN(англ.). Архівавана з арыгінала 26 June 2024. Праверана 26 June 2024.
  35. а б Busari, Stephanie; Kent, Lauren; Madowo, Larry (26 June 2024). "Kenyan President Ruto withdraws controversial finance bill following deadly protests". CNN(англ.). Архівавана з арыгінала 27 June 2024. Праверана 27 June 2024.
  36. Ogetta, Daniel (26 June 2024). "Ruto declines to sign Finance Bill 2024". Nation(англ.). Архівавана з арыгінала 26 June 2024. Праверана 26 June 2024.
  37. "Kenya protesters call for President Ruto's removal after tax bill dropped". Al Jazeera(англ.). 27 June 2024. Архівавана з арыгінала 28 June 2024. Праверана 28 June 2024.
  38. Tear gas and stones as protesters return to the streets across Kenya (англ.). The East African (2 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 3 July 2024. Праверана 3 ліпеня 2024.
  39. President Ruto fires all Cabinet Secretaries, Attorney General(нявызн.). Citizen Digital (11 ліпеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 11 July 2024. Праверана 11 ліпеня 2024.
  40. Kenya police boss resigns in latest fallout from deadly protests (англ.). Associated Press. Праверана 13 ліпеня 2024.
  41. Police in Kenya use tear gas to break up new protests calling for the president to resign (англ.). Associated Press. Праверана 16 ліпеня 2024.
  42. Musambi, Evelyne (26 June 2024). "The death toll rises to 22 a day after Kenyan protesters stormed parliament over plan to raise taxes". The Associated Press(англ.). Архівавана з арыгінала 26 June 2024. Праверана 26 June 2024.
  43. Lidigu, Leon (20 June 2024). "Finance Bill protests: One dead after being shot by police". Nation(англ.). Архівавана з арыгінала 20 June 2024. Праверана 21 June 2024.
  44. Muia, Wycliffe (20 June 2024). "New faces of protest – Kenya's Gen Z anti-tax revolutionaries". BBC. Архівавана з арыгінала 23 June 2024. Праверана 26 June 2024.
  45. Ombati, Cyrus (21 June 2024). "Finance Bill protests: One killed along Moi Avenue". The Star(англ.). Архівавана з арыгінала 22 June 2024. Праверана 26 June 2024.
  46. Nicholls, Catherine (25 June 2024). "5 people killed and dozens injured in Kenyan protests, rights groups say". CNN. Архівавана з арыгінала 11 July 2024. Праверана 25 June 2024.
  47. Egobiambu, Emmanuel. Kenya's Ruto Vows 'Full' Response After Deadly Anti-Tax Protests. Channels Television (25 чэрвеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 26 June 2024. Праверана 26 June 2024.