Пратэсты ў Гвінеі (2019)
Пратэсты ў Гвінеі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
Страты | |||||||
|
Пратэсты ў Гвінеі (2019) — акцыі пратэсту ў Гвінеі, нагодай для якіх паслужыла ініцыятыва прэзідэнта краіны Альфа Кандэ ўнесці папраўку ў канстытуцыі, якая дазваляла яму пераабірацца на трэцi тэрмін[2][3].
Раніцай 14 кастрычніка ў Канакры пачаліся сутыкненні паміж пратэстоўцамі і сіламі бяспекі. З-за пратэстаў была паралізавана работа крам, школ і дзяржустаноў. СМІ паведамілі аб адным загінуўшым у выніку сутыкненняў. Паводле інфармацыі крыніц радыёстанцыі RFI, у выніку сутыкненняў загінулі чатыры чалавекі. Такая колькасць загінулых і пацярпелых зафіксавана пасля першага дня пратэсту. Пратэстоўцы кідалі ў праваахоўнікаў камяні, тыя ў адказ ўжывалі слезацечны газ, спрабуючы разагнаць натоўп. Гэтую інфармацыю пацвярджае часопіс Jeune Afrique, якому звесткі аб загінуўшых і пацярпелых падала апазіцыя, што арганізавала пратэсты. У сваю чаргу ўрад Гвінеі паведамляў у Facebook аб двух загінуўшых і двух пацярпелых. Пры гэтым выданне Guinee Matin пісала, што на момант 15 кастрычніка праходзіла чарговая маніфэстацыя. У Канакры прыбылі падмацаванні паліцыі, закрыты крамы і амаль спынены вулічны рух[4].
Тым часам былі арыштаваныя лідары групы грамадзянскай супольнасці «Нацыянальны фронт абароны апазіцыі»[5].
16 кастрычніка члены апазіцыі і групы грамадзянскай супольнасці заявілі, што рыхтуюць новыя пратэсты супраць папраўкі да канстытуцыі і спадзяюцца, што грамадзяне іх падтрымаюць[6].
Зноскі
- ↑ а б [https://ria.ru/20191016/1559863930.html Число пострадавших в протестах в Гвинее увеличилось до 70, сообщают СМИ] // РИА Новости, 16 октября 2019
- ↑ ГВИНЕЯ: ПРОТЕСТЫ ПРОТИВ ВНЕСЕНИЯ ИЗМЕНЕНИЙ В КОНСТИТУЦИЮ — Новостной фронт, 15 октября 2019(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2019. Праверана 15 кастрычніка 2019.
- ↑ Жертвами протестов в Гвинее стали четыре человека, десятки ранены
- ↑ СМИ: по меньшей мере четыре человека погибли во время протестов в Гвинее — РИА Новости, 15 октября 2019
- ↑ https://regnum.ru/news/polit/2747894.html
- ↑ Оппозиция Гвинеи планирует новые акции протеста — СМИ // Regnum, 16 октября 2019