Гвінея

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гвінейская Рэспубліка
ісп.: République de Guinée
Flag of Guinea.svg Герб Гвінеі
Сцяг Гвінеі Герб Гвінеі
Guinea (orthographic projection).svg
Дэвіз: «Travail, Justice, Solidarité»
Гімн: «Liberté»
Дата незалежнасці 2 кастрычніка 1958 (ад Францыі)
Афіцыйная мова французская
Сталіца Канакры
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Альфа Кандэ
Махамед Саід Фафана
Плошча
• Усяго
75-я ў свеце
245 857 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2008)
Шчыльнасць

9 402 000 чал. (83-я)
39,4 чал./км²
ІРЧП  0.435 (нізкі) (170-ы)
Валюта Гвінейскі франк
Інтэрнэт-дамен .gn
Тэлефонны код +224
Часавыя паясы +0

Гвіне́я (фр.: Guinée), Гвіне́йская Рэспу́бліка (фр.: République de Guinée) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Мяжуе на поўначы з Сенегалам, на поўначы і паўночным усходзе з Малі, на ўсходзе з Рэспублікай Кот-д'Івуар, на поўдні з Ліберыяй, на паўднёвым захадзе з Сьера-Леоне і Гвінеяй-Бісау. З захаду абмываецца Атлантычным акіянам.

Плошча 246 тыс. км². Насельніцтва 10,1 млн чал. (2009). Сталіца — Конакры.

Асновай слабаразвітай эканомікі з'яўляецца сельская гаспадарка. Асноўныя сельскагаспадарчыя культуры: кава, проса, сорга, бананы. У Гвінеі знаходзяцца 30 % сусветных запасаў баксітаў, і краіна з'яўляецца другім у свеце экспарцёрам гэтай сыравіны.

Геаграфія Гвінеі[правіць | правіць зыходнік]

Больш за палову тэрыторыі краіны займаюць невысокія горы і плато. Атлантычнае ўзбярэжжа моцна парэзана эстуарыямі рэк і занята алювіяльна-марской нізінай шырынёй 30-50 км. Далей уступамі падымаецца плато Фута-Джалон, раздзеленае на асобныя масівы вышынёй да 1538 м (гара Тамге). За ім, на ўсходзе краіны, размешчана ўзвышаная пластовая раўніна, на поўдзень ад якой падымаецца Паўночна-Гвінейскае ўзвышша, якое пераходзіць у цокальныя плато (≈ 800 м) і глыбавыя нагор'і (гара Німба - вышэйшая кропка краіны вышынёй 1752 м).