Пратэсты ў Празе (2019)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пратэсты ў Празе
mini
Дата 23 чэрвеня 2018
Месца Чэхія Прага
Мэты Адстаўка прэм’ер-міністра і міністра юстыцыі
Характарыстыка мітынгі
Вынік пратэсты працягваюцца
Бакі канфлікту
Чэхія Пратэстанты Чэхія Урад
Ключавыя фігуры
невядома Андрай Бабіш
Лік удзельнікаў
200 000—250 000 чалавек

23 чэрвеня 2019 года ў Празе прайшла масавая акцыя пратэсту з патрабаваннем адстаўкі прэм’ер-міністра Андрэя Бабiша. У ёй, па розных звестках, прынялі ўдзел ад 200 да 250 тысяч чалавек. У акцыі прынялі ўдзел людзі з усёй Чэхiі. Многія спецыяльна прыехалі ў Прагу з аддаленых раёнаў. Квіткі на цягнікі і аўтобусы да Прагі былі выкупленыя яшчэ ў пачатку тыдня[1].

Акцыi пратэсту[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным патрабаваннем пратэстоўцаў была адстаўка прэм’ер-міністра Бабiша. Удзельнікі акцыі неслі ў руках плакаты з патрабаваннямі адстаўкі палiтыка. Акцыі праходзяць пад лёзунгамі «Ганьба Бабiшу» і «Усё залежыць ад нас». Пратэстоўцы абвінавацілі прэм’ер-міністра краіны ў розных злачынствах і запатрабавалі яго адстаўкі. У парламенце Чэхіі адбудзецца галасаванне аб недаверы Бабiшу[2].

Гэта не першы пратэст супраць прэм’ера Бабiша. Так, у красавіку 2018 года больш чым у 20 гарадах Чэхіі праходзілі мітынгі супраць прызначэння Андрэя Бабiша прэм’ер-міністрам Чэшскай Рэспублікі. У ходзе пратэстаў удзельнікі падпісвалі петыцыі за недапушчэнне Бабiша да ўдзелу ва ўрадзе, якія затым перададуць у Пражскі град[3].

Раней Бабiш неаднаразова крытыкаваўся СМІ і апазіцыйнымі партыямі як алігарх, чый высокі ўрадавы пост цягне за сабой канфлікт інтарэсаў з яго камерцыйнымі матывамі. Па гэтай прычыне яго параўноўвалі з Сільвіё Берлусконі: напрыклад, часопіс Foreign Policy назваў яго «Бабiсконi», у адказ на што Бабiш пагражаў падаць у суд[4].

Гэта найбуйнейшая за 30 гадоў акцыя пратэсту ў Чэхіі з часоў аксамітнай рэвалюцыі 1989 году[5]. Сваю падтрымку пратэстаў выказалі розныя чэшскія знакамітасці, да прыкладу Здэнек Сверак і Томаш Клус. Крытычна да пратэстаў паставіўся былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс[6]. Замежныя аглядчыкi адзначаюць спакойную і прыязную атмасферу дэманстрацый, называючы іх «вялікім пікніком»[7].

Зноскі

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]