Праўша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Праўша, праварукі — чалавек, які найбольш лоўка выкарыстоўвае правую руку ў параўнанні з левай: ён будзе пісаць правай рукой, а таксама выкарыстоўваць дадзеную руку для асабістых патрэб, кулінарыі і гэтак далей. Згодна з рознымі даследаваннямі ад 85 % да 90 %[1] насельніцтва з’яўляюцца праўшамі, у той час як астатнія — ляўшамі. Вельмі нязначны працэнт насельніцтва можа выкарыстоўваць абедве рукі; чалавек з такой здольнасцю з’яўляецца амбідэкстрам.

Чаму праўшы складаюць большасць?[правіць | правіць зыходнік]

Не існуе агульнапрызнанай тэорыі, якая тлумачыць, чаму праварукасць з’яўляецца больш распаўсюджанай[1]. Нейралагічна, маторнымі навыкамі правага боку цела кіруе левае паўшар’е мозга, такім чынам даследчыкі мяркуюць, што тлумачэнне можа быць знойдзена ў адрозненнях паміж двумя паўшар’ямі мозга. Напрыклад, нядаўнія даследаванні высвятлілі, што праўшы, выкарыстоўваюць правы бок мозга, каб сканцэтравацца на ўсм вобразе, а левы — каб сканцэнтравацца на дэталях у межах вобраза[2]. Гэта назіраемае адрозненне, які і шмат якія іншыя, з’яўляюцца адзнакай праварукасці, але ясна не тлумачаць прычыну яе ўзнікнення.

Вядучая нага[правіць | правіць зыходнік]

Быць «праўшой» не заўсёды значыць, што вядучая нага знаходзіцца таксама на правым баку. Напрыклад, гуляючы ў футбол, шмат хто з людзей аддаюць перавагу выкарыстанню левай нагі замест правай нягледзячы на тое, што яны з’яўляюцца праварукімі[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Psychology for A-level second edition, page 309
  2. BBC website
  3. Toddler Today website Архівавана 29 мая 2007.