Ляўша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ляўша, ляўшун - чалавек - які пераважна карыстаецца левай рукой. Антонім да слова «ляўша» - «праўша». Сярод людзей ляўшы складаюць каля 15%[1], гэта значць ляўшой з'яўляецца кожны сёмы.

Чалавек, які з'яўляецца ляўшой, у асноўным выкарыстоўвае левую руку значна часцей, чым правую; ляўша пераважна будзе карыстацца левай рукой для асабістых патрэб, гатавання ежы і іншых спраў. Рука, якую выкарыстоўваюць для пісьма, не з'яўляецца дакладным індыкатарам лева-(права-)рукасці. Так, мноства ляўшэй пішуць правай рукой, выкарыстоўваючы левую руку для выканання большасці іншых задач.

Міжнародны дзень ляўшы - свята, якое адзначаецца штогод 13 жніўня.

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Дзень ляўшы, 13 жніўня 2002 года

У 1977 годзе прыблізна 8 - 15% дарослага насельніцтва з'яўляліся ляўшамі[2]. Даследаванні паказваюць, што ляўшамі часцей з'яўляюцца мужчыны, чым жанчыны.[3] Ляўшы найчасцей сустракаюцца сярод моназіготных блізнят[4], людзей з сэксуальнымі адхіленнямі[5], і асобных груп людзей з неўралагічнымі парушэннямі, такімі як эпілепсія,[6] Сіндром Даўна,[7] аўтызм,[8] затрымка інтэлектуальнага развіцця[9] і дыслексія. Згодна са статыстыкай, моназіготны блізнюк чалавека-ляўшы мае 76% шанс на тое, што ён таксама будзе ляўшой, прычыны гэтага ідэнтыфікуюцца як часткова генетычныя і частков экалагічныя.[10] Сярод насельніцтва Паўднёвай Азіі, Усходняй Еўропы, Паўднёва-Усходняй Азіі, Аўстраліі сустракаецца значна больш ляўшэй, чым у іншых этнічных групах па ўсім свеце, у той час як сярод насельніцтва Заходняй і Паўночнай Еўропы, Афрыкі ляўшэй сустракаецца значна меньш[11]. Паўднёвае паўшар'е больш «леварукае»: гэта можа быць справакавана і сацыяльнымі прычынамі - ляўшы як «ізгоі» выціскаліся на перыферыю Старога Света. Згодна са статыстыкай, цяпер на Зямлі жыве каля 500 мільёнаў леварукіх людзей. Ляўшамі ў Еўропе нараджаюцца каля дзесяці працэнтаў дзяцей і яны больш крыклівыя, нецярплівыя, але ўжо ў дзіцячым узросце больш таварыскія, кантактныя. Ляўшы часцей выбіраюць прафесіі атрыстаў, мастакоў, пісьменнікаў, ляўшы лічацца каштоўнымі ў фехтаванні[12].

Прычыны развіцця леварукасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Чалавек можа быць «вымушаным» ляўшой з-за пашкоджання левага паўшар'я галаўнога мозгу ў выніку хваробы ці траўмы падчас родаў.
  • Працяглая (сур'ёзная) траўма правай рукі: даследванні паказваюць, што чалавек, які атрымаў сур'ёзную траўму правай рукі найбольш верагодна стане ляўшой, нават пасля таго, як яго правая рука зажыве. Такія сур'ёзныя траўмы цягнуцца 6 і больш месяцаў.
  • Тэстастэрон: Згодна з вдной з тэорый, уздзеянне на плод высокіх доз тэстастэрона да нараджэння можа прывесці да нараджэння дзіця ляўшы[13]. Гэта тэорыя Гешвінда англ.: Geshwind theory, названая ў гонар Нормана Гешвінда, які распрацаваў яе. Як лічыць Норман Гешвінд, тэстастэрон уплывае на хуткасць прэнатальнага росту паўшар'яў і адказны за магчымыя адрозненні ў будове мозга ў мужчын і жанчын. Высокае ўтрыманне тэстастэрона ў перыяд унутрывантробнага развіцця запавольвае рост левага паўшар'я у мужчынсага плода ў параўнанні з жаночым і спрыяе адносна большаму развіццю правага паўшар'я ў асоб мужчынскага полу. Калі ў левым паўшар'і мозга які развіваецца запавольваецца працэс міграцыі нейронаў да месц іх канчатковай лакалізацыі, а гэта значыць, і усталяванне набходных сувязяў, то падобная затрымка можа прыводзіць да леварукасці, якая з'яўляючыся даволі рэдкай з'явай, усёж значна часцей сустракаецца сярод мужчын. Гешвінд адзначае, што ляўшы - звычайна мужчыны - больш схільны да пэўных захворванняў імуннай сістэмы, напрыклад да язвенага каліту. Тэстастэрон, як было паказана, аказвае тармозячы ўплыў на развіццё імуннай сістэмы. Паколькі леварукасць, імунныя расстройствы і збоі ў навучанні маюць тэндэнцыю да сямейнага распаўсюджвання, Гешвінд прыходзіць да вываду, што асобныя генныя комплексы, якія адказваюць за імунную рэактыўнасць, рэгулююць і ўзровень тэстастэрону, у выніку чаго ў пэўных асоб назіраецца залішняя сакрэцыя гэтага гармону альбо залішняя адчувальнасць да яго. Тэорыя працягвае развівацца, дзяля таго, каб даказаць сувязь больш высокага ўзроўня тэстастэрона, і вынікаючай з гэтага перавагі правага паўшар'я з аўтаімунымі расстройствамі, такімі як дыслексія і заіканне. Дыслексія сустракаецца сярод мужчын у чатыры разы часцей, чым сярод жанчын і, верагодна, звязваецца з леварукасцю[14].
  • Тэорыя ультрагука: якая тычыцца таго, што даследванні з выкарыстаннем ультрагука здольныя паўплываць на мозг будучага дзіця. Гэтая тэорыя заснаваная на некалькіх даследваннях[15][16] у якіх вывучалася дадзеная праблема. У адным з іх аўтары сцвяржаюць, што «... мы знайшлі сувязь паміж звычайнай ультрасонаграфіяй і наступным „не развіццём“ перавагі правай рукі ў дзяцей у пачатковай школе». Але пазней у тым жа самым артыкуле аўтары сцвяржаюць, што «дадзеная залежнасць... можа з'яўляцца выпадковай», і «вынікі не могуць з'яўляцца істотнымі, так як, даследванні не мелі дастатковую статыстычную выбарку для таго, каб зрабіць вывад аб уплыве ультрасанаграфіі на наступнае развіццё пераважнай рукі у дзіцёнка». Тэорыя мае вельмі абмежаванае прымяненне (толькі ў чалавека і толькі ў развітых краінах у апошнія некалькі дзесяцігоддзяў) і не можа нічгоа патлумачыць і прадказаць.
  • Эвалюцыйная тэорыя асіметрыі В. А. Геадакяна: праварукасць і леварукасць не паталогія, а нармальныя, адаптыўныя фенатыпы для стабільнага і зменлівага асяроддзя, якія рэгулююць пластычнасць паводзін грамадства. У эмбрыёна дамінуе больш старажытнае правае паўшар'е, якое кіруе левай рукой. У аптымальных умовах інтэнсіўнае раўвіццё левага паўшар'я прыводзіць да таго, што рана ці позна яно абганяе правае паўшар'е і адбываецца поўная транслакацыядамінантнасці паўшар'яў і рук, гэта значыць леварукасць пераходзіць у транс-праварукасць (дамінавнне левага паўшар'я правай рукі). Экстрэмальныя ўмовы (экалагічны і псігалагічны стрэс маці) ствараюць гіпаксію, якая прыгнятае юольш адчувальнае левае паўшар'е эмбрыёна. Тармажэнне развіцця левага паўшар'я прыводзіць да таго, што яно прапускае лабільную фазу развіцця дамінантнасці левай рукі. пры гэтым мяняецца толькі паўшарнасць, але не рукасць, і эмбрыён становіцца цыс-леварукім (дамінаванне левага паўшар'я і левай рукі). Гіпотэзу эмбрыянальнай гіпаксіі пацьвяржае высокі працэнт леварукіх сярод блізнят і неданошаных дзяцей (які нельга патлумачыць механічнымі пашкоджаннямі мозга ў чэраве маці ці падчас родаў).
  • Археалагічныя дадзеныя гавроаць на карысць таго. што пасля першапачатковага аднолькавага выкарыстання абедзьвух рук (сіметрыя), адбылася асіметрыя ў бок перавагі выкарыстання правай.
  • У 2008 годзе брытанскія вучоныя знайшлі «ген ляўшэй». Ген LRRTM1 гуляе галоўную ролю падчас фарміравання мовы і эмоцый[12].

Перавучванне[правіць | правіць зыходнік]

Падчас ранніх этапаў станаўлення сучаснага грамадства вялікае значэнне надавалася стандартызацыі і дысцыплінаванню[17]. У межах гэтага падыходу ўсё, што ўспрымалася як адхіленне, павінна было быць альбо выпраўлена сродкамі ўзмоцненай муштры, альбо ізалявана ад грамадства. Дамінаванне левай рукі разглядалася як адхіленне ад нормы і ў шмат якіх краінах ляўшэй гвалтоўна перавучвалі ў дзяцінстве (звычайна, гэта тычылася, абавязковага выкарыстання правай рукі падчас пісьма і карыстання сталовымі прыборамі). Паступова было ўсвядомлена бесперспектыўнасць і шкоднасць гэтага падыходуі ад перавучвання сталі адмаўляцца[18][19].

У СССР перавучванне леварукіх дзяцей у свой час мела масавы характар. Але, як паказаў савецкі вопыт, перавучванне прыводзіць да істотнага пагаршэння псіхічнага і фізічнага здароўя леварукіх. Гэты стан атрымаў назву «дэксастрэс» па А. П. Чупрыкаву. Дэксастрэс - (ад грэч.: Δεξτερ - правы) хваравітае псіхафізіялагічнае напружанне, якое адчувае леварукі (левалатаральны) чалавек ва ўмовах ціска праварукага асяроддзя. У найбольш яркай форме дэксастрэс выяўляецца пры гвалтоўным перавучванні леварукіх дзяцей і забароне пісаць левай рукой. следсвам чаго з'яўляецца пагаршэнне здароўя дзіцяці: з'яўленне разнастайных неўратычных і няўрозападобных станаў (дэпрэсія, страхі, начны энурэз, заіканне і інш.), абвастрэнне схаваных наступстваў перынатальнай гіпатаксічнай энцэфалапатыі - аж да эпілепсіі[20][21].

Хаця публікацыі ў абарону леварукіх дзяцей з'явіліся яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя (у прыватнасці ў Англіі), тым не меньш навуковы доказ існавання дэксастрэса і верыфікацыя яго наступстваў належаць прафесару Анатолю Чупрыкаву і яго вучням, якія яшчэ з пачатку 80-ых гадоў сталі вывучаць дэксастрэс і ініцыявалі ў савецкіх сродках масавай інфармацыі кампанію ў абарону леварукіх дзяцей ад перавучвання.

У 1985 годзе Міністэрствам аховы здароўя СССР, а ў 1986 годзе Міністэрствам адукацыі СССР былі прыняты афіцыйныя дакументы з ахову леварукага пісьма і аховы здароўя леварукіх дзяцей у СССР [18]

Сучасная абарона леварукіх[правіць | правіць зыходнік]

Цяпер ва ўсіх краінах СНД імкнуцца прытрымлівацца асноўных палажэнняў вышэйазначаных дакументаў і колькасць ляўшэй сярод насельніцтва павялічылася (з 3-4 % до 8-12 %). Такім чынам, насельніцтва краін СНД далучылася да агульнасусветнага руха па ахове правоў леварукіх[21]

Сацыяльнае кляймо і праследванне леварукасці[правіць | правіць зыходнік]

Назвы, выкарыстоўваемыя для азначэння ляўшэй[правіць | правіць зыходнік]

З адмоўнымі канатацыямі[правіць | правіць зыходнік]

Існуе шмат размоўных тэрмінаў, якія выкарыстоўваюцца для зварота да чалавека-ляўшы. Частка з іх з'яўляецца слэнгавымі ці жаргоннымі словамі, ў той час як іншыя могуць быць зняважлівымі ў пэўным кантэксце. У англійскай мове ў большасці тэхнічных кантэкстаў замест слова леварукі («left-handed») выкарыстоўваецца слова левабаковы («sinistral»), а замест слова леварукасць («left -handedness») выкарыстоўваецца слова левабаковасць («sinistrality»). Дадзеныя тэхнічныя тэрміны паходзяць ад лацінскага слова «sinister» - левы, леварукі, у пераносным значэнні - злавесны (мрачны)[22].

Асобныя ляўшы самі лічаць сябе прыгнечанымі (непаўнацэннымі), нават на мяжы забабонаў. У гісторыі магчыма знайсці вясомыя аргументы на карысць гэтага.

У шматлікіх еўрапейскіх мовах слова «права» не толькі з'яўляецца сінонімам правільнасці, але таксама выкарыстоўваецца як «улада» і «правасуддзе»: у нямецкай і нідэрландскай мовах - recht (права, прававы, юрыдычны), у французскай - droit (прама, права, прававы), у іспанскай - derecho (права, прававы); у большасці славянскіх моў корань «праў» выкарыстоўваецца ў словах, якія нясуць значэнні правільнасці і правасуддзя. Гістарычна склалася, што быць праўшой таксама значыць «быць кваліфікаваным, умелым, лоўкім»: лацінскае слова «dexter» («правы») абазначае праўшу як лоўкага; іспанскі тэрмін «diestro» мае два значэнні: «праўша» і «кваліфікаваны». У ірландскай мове «deas» азначае «правільны бок» і «добры», а слова «ciotóg» звязана са словам «ciotach», «нязграбны, няспрытны, нязручны»[23].

Англійскае слова «sinister» («злавесны») паходзіць ад лацінскага «sinister, -tra, trum». Яно першапачаткова азначала «левы, левабаковы», а потым, у Класічную лацінскую эпоху, прыняло сэнс «зло, злы», і «няўдачны, несчаслівы». У той жа час слова «sinister» («злавесны») паходзіць ад слова «sinus», якое значыла «карман»: традыцыйная рымская тога мела толькі адзін карман, прызначаны для праўшэй і для зручнасці выкарыстання размешчаны на левым баку. Сучаснае італьянскае слова «sinistra» мае два значэнні: злавесны і левы. Іспанскае «siniestra» таксама мае два значэнні, хаця яго значэнне «левы» выкарыстоўваецца рэдка - для гэтага звычайна выкарыстоўваецца баскскае слова «izkuierda»[24] ( па баскску - esker). Нямецкае слова «links» азначае «злева» прыметнік «link» мае значэнне «хітра, цішком, употай, вакольным шляхам», а дзеяслоў «linken» - «падманваць».

Ляўша павінен быць не толькі няўдачнікам, а таксама нязграбным, і нязграбным, што паказвае французскае «gaushe» (левы, нязграбны), нямецкае «links» (злева) і «linkisch» (нязграбны). Галандскі выраз «twee linkerhanden hebben» («мець две левых рукі») азначае «быць нязграбным». Паколькі ўсе дадзеныя словы з'яўляюцца вельмі старажытнымі, яны падтвярждаюць тэорыі, якія указваюць, што панаванне праварукіх з'яўлянцца вельмі старажытнай з'явай. На патругальскай мове самае звычайнае слова, якое абазначае чалавека-ляўшу, «canhoto», калісці выкарыстоўвалася для абазначэння дзябла, а «canhestro» - слова, якое перакладаецца як «нязграбны».

Нават слова «ambidextrity» («кемлівасць») адлюстроўвае прадузятасць, мае на ўвазе «кваліфіуацыю з двух бакоў». Але яно утрымлівае лацінскі корань «dexter», які значыць «права, правы», што адлюстроўвае сэнс «быць правым з двух бакоў». Гэта ствяржэнне таксама відавочна ў меньш вядомым антоніме «ambisinistrous», які значыць «нязграбны з двух бакоў» і паходзіць ад лацінскага кораня «sinister» - злавесны[25].

Са станоўчымі канатацыямі[правіць | правіць зыходнік]

Льоке Юпанкі, трэці Сапа Інка, чыё імя значыць «Славуты ляўша». Мал. Феліпе Гуаман Пома дэ Айяла.

У той жа час у інкаў ляўшы называліся і цяпер называюцца сярод індзейскіх народаў Анд словам «льоке» (кечуа: lluq'i), якое мае станоўчы сэнс. Сярод народаў Анд лічыцца, што ляўшы маюць асаблівыя лухоўныя здольнасці у тым ліку і магічныя. Трэці Сапа Інка - Льоке Юпанкі - быў ляўшой, яго імя ў перакладзе з кечуа значыць «славуты ляўша».

Ляўша «Southpaw»[правіць | правіць зыходнік]

У спорце ляўшэй часта называюць «Southpaw». Прынята лічыць, што дадзены тэрмін з'явіўся ў Злучаных Штатах, у гульне ў бейсбол[26]. Бейсбольныя палі звычайна праектуюцца такім чынам, што адбіваючы стаіць тварам на ўсход, каб паўдзённае ці вячэрняе сонца не свяціла яму ў вочы. Гэта значыць, што пітчары-ляўшы кідаюць сваёй «паўднёвай» рукой. Першае выкарыстанне тэрміна «Southpaw» прыписваецца Финли Питэру Дану (Finley Peter Dunne). Але, Оксфардскі слоўнік англійскай мовы ўносіць у спісак небейсбольную цытату «пўднёвая лапа», якая значыць удар левай рукой, ужо ў 1848 годзе[27] толькі тры гады пасля першай арганізаванай гульні ў бейсбол.

Увогуле ляўшы, звычайна, маюць перавагу падчас гульні ў бейсбол[28].

У боксе спартсмены, якія баксуюць левай рукой (ляўшы), часта згадваюцца як «southpaw». Тэрмін таксама выкатыстоўваецца для апісання стойкі, калі баксёр размяшчае правую нагу спераду левай (правабаковая стойка, калі левая рука і нага знаходзяцца ззаду). Такім тэрмінам можа метіцца і баксёр-праўша, які баксіруе ў правабаковай (англ.: southpaw) стойцы. Большасць баксёраў, ляўшэй ці праўшэй, звычайна трэніруюцца са спарынг-партнёрамі, якія выкарыстоўваюць традыцыйную левабаковую стойку (правая ўдарная рука знаходзіцца ззаду), што ў будучым дае ляўшам перавагу.

«Непадыходзячыя» прылады працы[правіць | правіць зыходнік]

Кухонныя нажы (1) сіметрычны, (2) прызначаны для правай рукі, (3)прызначаны для левай рукі

Леварукія людзі часта адчуваюць нязручнасці з-за пераважаючых у грамадстве рэчаў, прызнанчаных для праўшэй (выкарыстання правай рукой)Шматлікія інструменты і прылады распрацаваны з разлікам на зручнасць выкарыстання менавіта правай рукой. Напрыклад нажніцы створаны такім чынам, каб лінія разрэза была бачна чалавеку, які трымае іх у правай руцэ, хаця ў такім выпадку яна аказваецца скрытай для карыстальніка-ляўшы. акрамя таго, ручкі часта штампуюцца ў док, зваротны для ляўшы, такім чынам, яму іх нязручна трымаць, і частае выкарыстанне такіх нажніц можа прывесці да сурьёзнага дыскамфорту.

Ляўша трымае мыш, прызначаную длявыкарыстання правай рукой.

На асобных працоўных месцах, абсталяваных кампьютарам, мыш можа знаходзіцца толькі з правага боку, што робіць нязручным яе выкарыстанне для ляўшы. У той жа час прызначэнне левай і правай конпак сышы можа быць зменена дзяля зручнасці ляўшэй.

Кухонныя нажы еўрапейскага стыля з'яўляюцца сіметрычнымі, у той жа час як японскія нажы маюць усечанае асіметрычнае лязо; мадэлі для ляўшэй рэдкія, і звычайна іх неабходна спецыяльна заказваць.[29]

Нястача інструментаў і механізмаў, прызначаных для ляўшэй, на мностве працоўных месц не толькі стварае нязручнасці ў выкарыстанні, але і фактычна можа прывесці да небяспечных вынікаў.

Два тыпа нажніц: справа - «стандартныя» (для праўшэй), злева - прызначаныя для выкарыстання левай рукой

Дзіцяці-ляўшы цяжка навучыцца пісаць, калі настаўнік адмаўляецца навучыць дзіця правільнаму і зручнаму для яго спосабу пісьма. Гэта адбываецца таму, што лічыцца, што пісьмо левай рукой з'яўляецца адлюстраваннем пісьма правай рукой, што робіць яшчэ больш цяжкім і заблытаным працэс навучання пісьму. У выніку большасць ляўшэй падчас пісьма выгібаюць руку вакол ручкі такім чынам, каб нахіл бумагі меў той жа самы вугал, што і ў праўшэй, замест таго, каб проста нахіліць бумагу ў супрацьлеглы бок. як толькі гэта прывычка сфарміравана, яе вельмі цяжка разбурыць. Такое выгібанне кісці прыводзіць да таго, што руку, якая знаходзіцца ззаду ад напісаных сімвалаў неабходна падымаць над радком пісьма, што прыводзіць да яшчэ большых нязручнасцяў. Калі левая рука размешчана правільна, то яна знаходзіцца ніжэй за радок пісьма, таксама, які і ў праўшэй.

Людзі, якія з'яўляюцца ляўшамі, ў арабскім свеце і Ізраіле не маюць такіх цяжкасцяў з пісьмом, паколькі пісьмо на мовах гэтых краін адбываецца справа налева, што перашкаджае ляўшам праводзіць свёй рукой па чарнілам як гэта здараецца падчас пісьма злева направа. Гэта таксама актуальна для моў урду і фарсі.

Шмат кампаній з «добрых намераў» вырабляюць прадукты, якія падыходзяць для ляўшэй, але яны яшчэ не здольны запоўніць іх патрэбнасці. Напрыклад, шмат кампаній вырабляюць «нажніцы для ляўшэй», проста адлюстроўваюць ручкі нажніц, робячы тым самым утульны хват для ляўшы. Але, на нажніцах, для таго, каб імі сапраўды маглі карыстацца ляўшы, лязы таксама павінны быць перавёрнутымі, інакш ляўша выконвае «сляпы разрэз», таму што лязо закрывае чалавеку від на дадзены аб'ект.

Тэхнічныя перавагі[правіць | правіць зыходнік]

  • Англамоўнае размяшчэнне знакаў на стандартнай QWERTY-клавіятуры. Дадзенае размяшчэнне знакаў утрымлівае значна больш часцей выкарыстоўваемых літар на левым баку клавіятуры, гэта значыць, левая рука выконвае больш націсканняў клавш для друку, даючы ляўшам перавагу[30].
  • Бокс - леварукі баксёр мае перавагу пры удары ў печань. Але губляе перавагу, ўласцівую праварукаму баксёру, пры ўдары ў сэрца.
  • Будаўніцтва - ляўша-цясляр мае перавагу ў тых выпадках, калі праца тапаром, нажоўкай ці малатком правым хватам немагчыма (няма месца для апоры, нязручна для размаху зваротна-паступальных рухаў), напрыклад, калі патрабуецца прыбіць крайнюю злева дошку, знаходзячыся на даху ці ў куце памяшкання.

Леварукасць і інтэлект[правіць | правіць зыходнік]

Асобныя даследванні дэманструюць невялікую станоўчую карэляцыю паміж леварукасцю і тэхнічным патэнцыялам/інтэлектам.

Крыс МакМанус у сваёй кнізе[31] сцьвяржае, што прапорцыя ляўшэй павялічваецца і што людзі-ляўшы як група, гістарычна маюць больш высокую долю (вышэй за сярэднюю) вучняў, якія дасягаюць поспеху. Ён гаворыць, што разумовыя здольнасці ляўшэй структураваны па-іншаму і маюць пашыраны дыяпазон здольнасцяў, і што гены, якія вызначаюць леварукасць, таксама кіруюць развіццём моўных цэнтраў мозгу.

Даследванне, якое праводзілася ў 1970-ых гадах у Вялікабрытаніі выявіла, што прыблізна 11% мужчын і жанчын ва ўзросце 15-24 гадоў з'яўляліся ляўшамі, ў параўнанні з толькі 3% ва ўзроставай катэгорыі паміж 55 і 64 гадамі[32]. МакМанус разглядае мноства фактараў, якія могуць прывесці да падобнага павялічэння. Да ляўшэй вельмі перадузята адносіліся напрацягу XVIII і XIX стагоддзяў, і гэта вельмі часта «збівала» людзей. У дарослым жыцці людзі часцей пазбягаюць грамадства, што прыводзіць да меньшай колькасці шлюбаў і нараджэнняў дзяцей. Паколькі дыскрымінацыя памяньшалася ў 20-ым стагоддзі, колькасць натуральных ляўшэй, якія засталіся ляўшамі ў жыцці, павялічылася.

МакМанус кажа, што дадзенае павелічэнне магло прывесці да адпаведнага інтэлектуальнага прагрэса і скачка ў колькасці матэматычных, спартыўных і артыстычных геніяў.

У 2006 годзе даследчыкі з Лафейетскага Коледжа (англ.: Lafeyette College) і Універсіэта Джона Хопкінса (англ.: Johns Hopkins University) прыйшлі да заключэння аб тым, што сярод тых, хто закончыў коледж, мужчыны-ляўшы на 15% багацейшыя за мужчын-праўшэй, а сярод тых, хто атрымаў вышэйшую адукацыю, мужчыны-ляўшы на 26% багацейшыя. Розніца ў заробку яшчэ нявытлумачана і не мае ўсталяванага ўзроўня сярод жанчын[33]

Акрамя магчымых пераваг інтэлекта, ляўша можа таксама атрымаць іншыя перавагі, такія як:

Перавага ў рукапашным бое: Ляўша мае фактар «нечаканасці», паколькі нешматлікія байцы трэнріаваліся ў дастатковай ступені з сапернікамі-ляўшамі. Фехтавальшчыкі асабліва часта не гатовыя да незвычаных вуглоў атакі, якія выкарыстоўваюць сапернікі-ляўшы. Звычайна ляўшам таксама цяжка весці бой з ляўшамі, паколькі яны ў асноўным трэніраваліся супраць праўшэй.

«Знікаючыя» ляўшы[правіць | правіць зыходнік]

Статыстычныя дадзеныя дэманструюць, што дарослыя людзі ў меньшай ступені будуць ляўшамі, чым іх больш маладыя суайчыннікі - працэнт людзей, якія з'яўляюцца ляўшамі рэзка памяньшаецца з павялічэннем узроста. У Амерыке ляўшамі з'яўляюцца 12% 20-гадовых, у той жа час як толькі 5% 50-гадовых і меньш за 1% людзей старэйшых за 80 год.

Даследчыкі патлумачылі вялікія адрозненні паміж узроставымі групамі тым, што ў мінулыя часы ў школах звычайна прымушалі ўсіх вучняў пісаць, выкарыстоўваць сталовы прыбор і займацца спортам выкарыстоўваючы правую руку. Старэйшыя людзі, якія з'яўляюцца натуральнымі ляўшамі хучэй за ўсё адчулі гэта на сабе. Але дадзенае разважанне не тлумачыць ўсе прычыны, і поўнае тлумачэнне «знікаючых ляўшэй» застаецца нявызначаным.

Іншая тэорыя сведчыць аб тым, што асобныя ляўшы мяняюць рукі напрацягу жыцця з-за неабходнасці адпавядаць грамадству ці «біялагічнай неабходнасці».

Левабаковы свет[правіць | правіць зыходнік]

Транспартны рух[правіць | правіць зыходнік]

Свет людзей[правіць | правіць зыходнік]

Даследванні дэманструюць, што людзі, якія маюць левую вядучую руку, не абавязкова з'яўляюцца «левабаковымі» ў адносінах іншых частак цела, частка леварукіх людзей мае тэндэнцыю быць «правабаковымі». Таксама вызначана, што людзі маюць дамінуючыя органы цела, такія як вока, нага і вуха. Існуе паняцце «вядучае вока». Напрыклад, у адным з інтэрнэт-апытанняў «Да якога вуха вы прыкладаеце трубку тэлефона» былі атрыманы адказы: «Да правага, я праўша» - 17 чал. «Да левага, я праўша» - 4 чал. «Да правага, я ляўша» - 1 чал. «Да левага, я ляўша» - 5 чал.

Скейтбордынг[правіць | правіць зыходнік]

У скейтбордынге райдэр знаходзіцца ў стойцы бокам, з-за чаго ногі прынята падзяляць на заднюю і пярэднюю. Задняя нага выконвае больш функцыяў, з яе дапамогай, скейтер адштурхоўваецца ад зямлі і «шчоўкае» дошкай (рэзкім ударам па хвасту дошкі застаўляе яе падскочыць), пярэдняй - выроўнівае дошку ў паралельнае зямлі становішча пасля «шчаўчка» пры скачцы (Ollie), ці закручваеёй дошку падчас выконвання фліп-трукаў (Kickflip, Heelflip) (падчас выканання фліп-трукаў, якія уключаюць Shove-it'ы (кручэнні дошкі паралельна зямлі, дзе калёсы перастаюць глядзець на зямлю)) ці скачках, якія патрабуюць развароту цела разам з дошкай (360 Flip, Varial Heelflip, Varial Kickflip, Hardflip) (180 Ollie, 180 Kickflip, Bigspin) - задняя нага так жа закручвае дошку). Існуюць две стойкі: Рэгуляр (англ.: Regular) пры якой пярэдняя нага - левая, а задняя - правая, і Гуфі (англ.: Goofy) дзе адпаведна пярэдняя - правая, а задняя - левая. Нягледзячы на тое, якая рука скейтара з'яўляецца вядучай і назвы стоек, колькасць скейтараў, якія выкарыстоўваюць гэтыя стойкі 50 на 50. Больш за тое, ў асонгўным сярод пачынаючых скейтараў, існуе такая з'ява як «Монга» (англ.: Mongoo), калі скейтар адштурхоўваецца ад зямлі пярэдняй нагой. Скейтары, якія катаюцца ў монга-стойцы знаходзяцца ў прынцыповай меншасціі іх практычна няма сярод прафесіянальных і спансуемых скейтараў, так як большасць у працэсе трэніровак імкнецца перавучыцца штурхацца задняй нагой. Але, нават знакамітыя і прафесійныя скейтарывыкарыстоўваюць монга падчас катанняў свіч-стойцы (англ.: Switch) падчас якойтрукі выконваюцца ў супрацьлеглай стойцы, выкарыстоўваючы ногі ў становішчы зваротным «роднаму». Трукі выкананыя такім чынам ацэньваюцца падчас спаборніцтваў (ці проста скейтарамі) значна вышэй за звычайныя, паколькі патрабуюць ад райдэра вучыцца катацца практычна нанова.

Тэорыі чалавечага мыслення[правіць | правіць зыходнік]

Існуе шмат тэорый наконт таго, што калі чалавек з'яўляецца ляўшой, то гэта таксама закранае спосаб чалавека думаць. Адна тэорыя падзяляе лева- і праварукіх мысліцеляў на два лагеры: адначасова-візуальны і лінейна-паслядоўны[34][35][36][37]

Згодна з гэтай тэорыяй, праварукія людзі ў працэсе мыслення апрацоўваюць інфармацыю, выкарыстоўваючы «лінейны паслядоўны» метад, у якім думка павінна быць поўнасць абдумана перад тым, як можна будзе перайсці да наступнай думкі.

Ляўшы апрацоўваюць інфармацыю, выкарыстоўваючы «візуальны адначасовы» метад, у якім некалькі думак могуць быць апрацаваны адначасова. Разглядзім гэта на наступным прыкладзе: маюцца тысяча жоўтых тэнісных мячыкаў і адзін чырвоны. Праварукі чалавек, які выкарыстоўвае лінейна-паслядоўны стыл апрацоўкі, будзе глядзець на кожны з мячыкаў па чарзе, пакуль не знойдзе чырвоны. Чалавек-ляўша высыпаў іх і адначасова глядзеў на ўсе мячыкі, каб знайсці чырвоны. Пабочным эфектам розных паміж сабой стыляў апрацоўкі з'яўляецца тое, што праварукія людзі павінны закончыць адну задачу раней, чым пачаць наступную. Ляўшы, ў сваю чаргу, здольныя хутка пераключацца паміж задачамі. Гэта мае на ўвазе, што людзі, якія з'яўляюцца ляўшамі маюць выдатныя навыкі пры вырашэнні мульцізадач.

Праварукія людзі апрацоўваюць інфармацыю, выкарыстоўваючы «аналіз», метад вырашэння праблемы, які патрабуе падзяліць яе на складальнікі і прааналізаваць кожную частку асобна. У адрозненні ад гэтага, ляўшы апрацоўваюць інфармацыю, выкатрыстоўваючы «сінтэз», гледзячы на цэлае і спрабуючы выкарыстаць адпаведнасць узорам, каб вырашыць праблему[38].

Гіпотэза аб тым, што ляўшы маюць схільнасць да візуальнага мышлення, была падтвержана разнастайнымі даследаваннямі. У кнізе, выдадзенай у 2004 годзе, «Мозг, які працуе трохі па-іншаму» (англ.: Brains that work a little bit differently)[39] даследчыкі Ален Д. Брагдан (англ.: Allen D. Bragdon) (і ДЭвід Гамон англ.: David Gamon) сцісла апісалі частку бягучага даследавання адносна пераважнай рукі і яе значэння. Даследчыкі «пераважнай рукі» Корэн і Клэр Порак (англ.: Coren and Clare Porac) паказалі, што студэнты ўніверсітэта, якія з'яўляюцца ляўшамі, найбольш верагодна спецыялізуюцца на «візуальных» дысцыплінах. Іншы прыклад паказвае, што сярод 103 студэнтаў аддзялення мастацтваў 48 студэнтаў былі леварукімі ці амбідэкстрамі.

Прычыны перавагі праварукасці[правіць | правіць зыходнік]

Сёння няма адзінай тэорыі, якая б тлумачыла прычыны перавагі праварукасці. Так, напрыклад, французскі фізіёлаг Ксаўе Біша звязвае праварукасць з метадамі вядзення боя. Зыходзячы з таго, што сэрца чалавека знаходзіцца ў левай частцы грудзі, воін намагаўся прыкрываць левую (больш уразлівую) частку грудзі шчытом, а правай наносіць удары дзідай ці мячом. Шэраг даследчыкаў схілен тлумачыць прычыны праварукасці ў тым, што правая рука грала пэўную ролю ў старажытных касмаганічных (геліятропных) культах.

Біялагічны сэнс[правіць | правіць зыходнік]

Раней лічылі, што праварукасць - звычка карыстацца правай рукой - з'яўляецца вынікам адукацыі дзіцяня, паколькі падчас нашэння яго на левым баку, застаецца сваболнай правая рука, якая пагэтам развіваецца мацней. Цяпер лічыцца, што ў выніку спадчыннасці у праўшэй мацней развіта левая палова мозга, адпаведна чаму больш развіта правая рука; пры зваротных умовах, гэта значыць пры больш моцным развіцці правага паўшар'я мозга, мацней функцыяніруе левая рука. З гэтага відавочна, што падобны стан (пераважнае выкарыстанне левай рукі, а не првай) трэба лічыць прыроджанай якасцю, а не набытай.

Тэрміны «ляўша» і «праўша» прымянімы не толькі ў дачыненні да чалавека, але і да жывёл, якія аддаюць перавагу выкарыстанню левай (пярэдняй) ці правай (пярэдняй) лапы адпаведна. У розных жывых істот працэнт праўшэй і ляўшэй сярод асобін аднаго віда можа моцна адрознівацца. Так, сярод катоў большасць - праўшы[40], сярод мышэй 44% праўшэй, 28% ляўшэй, а астатнія - амбідэкстры, затое ўсе белыя мядведзі - ляўшы. Цікава, што нават сярод «родзічаў» чалавека, шымпанзэ, адносіны ляўшэй і праўшэй адрозніваюцца ад існуючага ў людзей. Напрыклад, у дзікай прыродзе каля двух трацінаў шымпанзэ з'яўляюцца ляўшамі[1]. У няволі большасць прыматаў - праўшы; верагодна, гэта тлумачыцца вымушанымі зносінамі з людзьмі, які ў большасці сваёй праўшы.

У 1984 годзе ЮНЭСКА ўвяла свята - Дзень Ляўшэй - 13 жніўня.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Крыніца: атрыкул у часопісе Scientific American(руск.) 
  2. Hardyck, C., & Perinovich, L. F. (1977). "Left-handedness, " Psygological Bulletin, 84, 385-404
  3. Raymond, M.; Pointer, D; Dufour, A.; and Pape, M. (1996). |Frequency-dependend maintenance of left-handedness in humans, " Proceedings of the Royal Society of London, B, 263, 1627-1633
  4. Twinnings Facts - National organization of Mothers of Twins Clubs, Inc.. Accesed June 2006.
  5. Cantor, J. M.; Klassen, P. E.; Dickey, R.; Christensen, B. K.; Kuban, M. E.; Black, T.; Willams, N. S.; &blanchard, R. (2005). "Handedness in pedofilia and hebefilia,"PDF (136  KiB) Archive of Sexual Behavior, 34, 447-459.
  6. Schachter, S. C.; Boulton, A.; Manoach, D.; O’Connor, M.; Weintraub, S.; Blume, H.; & Schomer D. L. (1995). "Handedness in patients with intractable epilepsy: Correlations with side of temporal lobectomy and gender," Journal of epilepsy, 8, 190-192.
  7. Batheja, M., & McManus, I. C. (1985). "Handedness in the mentally handicapped, " Developmental Medicine and Child neurology, 27, 63-68.
  8. Cornish, K. M. McManus, I. C. (1996). "Hand preference and skill in children with autism, " Journal of Autism and Developmental Disorders, 26, 597-609.
  9. Grouios, G.; Sakadami, N.; Poderi, A.; & Alevriadou, A. (1999). "Exess of non-right handedness among individuals with intellectual disabilithy" Experimental evidence and possible expansions, " Journal of Intelectual Disabilithy Research, 43, 306-313
  10. Ask Yahoo!: Why am I right-handed, but my brother is left-handed? accesed June 2006.
  11. Table 2
  12. 12,0 12,1 TUT.BY около 10% белорусов отметят день Левши
  13. Watkins M (1995). Creation of the Sinister: Biological Contributions to Left-handedness acessed May 2007.
  14. Мозг, разум и поведение Мышление и сознание Чэрвень 2007
  15. «Routine ultrasonografy in utero and subsequent handedness and neurological development», K.A. Salvesen, L.J. Vatten, S.H. Eik-Nes, K. Hugdahl, L. S. Bakketeig, British Medical Journal. Vol. 307, 1993, 159-64.
  16. «Routine ultrasound screening in pregnacy and children subsequent handedness.» H. Kieler, O. Axelsson, B. haglund, S. Nilsson, K. A. Salvsesen, Early Human Development, vol 50, 1998, 233-45.
  17. Фуко М. Надзирать и наказывать. рождение тюрьмы. М.: Ad Marginem, 1999. 478, [2] стр. ISBN 5-93321-010-2
  18. 18,0 18,1 Г. Н. Сердюковская, А. П. Чуприков // Леворукость у детей и подростков. Сборник трудов, М., 1987
  19. Выявление леворукости и психогигиена леворуких детей. // Методические рекомендации МЗ СССР (составители А. П. Чуприков и др.), М., 1985, 9 с.
  20. А. П. Чуприков, В. Д. Мишев. // Латеральность населения СССР в конце 70-ых и начале 80-ых годов. К истории латеральной нейропсихологии и нейропсихиатрии. Хрестоматия.Донецк, 2010, 192 с.
  21. 21,0 21,1 А. П. Чуприков, Е, А. Волков. // Мир леворуких. Киев. 2008.
  22. yourDiktionary Word of the Day: sinistral. Accesed June 2006.
  23. "My Left Foot," The Kingdon, 24 July, 2003. Accessed June 2006.
  24. Etimología de izquierda, deChile.com. Accesed June 2006. (Spanish)
  25. [1], yuorDictionary.com, November 28, 2003.
  26. [2]. Accesed August 2006
  27. Morris Evan (1995)Word detective researsh. Accesed June 2006.
  28. Учёные доказали преимущества левшей при игре в бейсбол
  29. «How to Succeed at Knife-Shapening Without Losing a Thumb» New York Times, September 23, 2006. Accesed September 23, 2006.
  30. http://www.findarticles.com/mi_m1511/is_n4_v18/ai_19227826/pg_2
  31. Left-Hand official website Accesed June 2006.
  32. Steele, James & Mays, simon (1995). New finding on the frequency of left- and right-handedness in mediaeval Britain.
  33. «Sinister and Rich: The evidence that lefties earn more», by Joel Waldfogel. Appeared in Slate on August 16, 2006/
  34. Global Village: Visual & Acoustic Space
  35. Visual Thincing
  36. Resources for the Right brainrd learned!
  37. What Right Brain Left Brain Is About - Why Right Brain Left Brain is Relevant to Painters
  38. What Right Brain Left Brain Is About - Why Right Brain Left Brain is Relevant to Painters
  39. Brains That Work a little Bit Differently (9780916410674): Allen D/ Bradgon, David Gamon Ph/D/: Books
  40. Борис Сергеев. «Ум - хорошо...»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Левша // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  • Г. Н. Сердюковская, А. П. Чуприков // Леворукость у детей и подростков. Сборник трудов. М., 1987.
  • А. П. Чуприков, В. Д. Мишев. // Латеральность населения СССР в конце 70-х и начале 80-х годов. К истории латеральной нейропсихологии и нейропсихиатрии. Хрестоматия. Донецк, 2010, 192 с.
  • Выявление леворукости и психогигиена леворуких детей. // Методические рекомендации МЗ СССР (составители А. П. Чуприков и др.), М., 1985, 9 с.
  • А. П. Чуприков, Е. А. Волков. // Мир леворуких. Киев. 2008.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]